Маладз. Усё, шыто ў гародзе пасаджана,— варыва. Куры варыва дзяруць. Куры былі на варыве. Крэва Смарг. Варава, шыто ў гародзе расце: бацвінне, буракі, капуста. Груздава Паст. 2. Націна буракоў. Зелянь, якую варыш, бацвіння — гэта варыва. Вялікія Нястанавічы Лаг. 3. Вараная кіслая страва (капуста, буракі). Варыва — капуста і буракі вараныя. Як мяса свежая — смачная вара. Я без варыва жыць не магу. Гемзы Шальч. Мама варыва варыла і крупы. Кураполле Паст. Варыва — шчавель, як вараць. Беразіно Докш. Раней варыва — буракі, шчавель. Паляцкішкі Воран. 4. Вараная страва. Я звару такоя варыва: нарву сцінбіркой ад красных буракой, паварацца, патом сажару сала—і туда. Індра Красл. Я сягоння варыва не зварыла. Ракаўскія Швянч. Паглядзімо, яке ты варава наварыла. Пацаўшчына Дзятл. 5. Квашаная гародніна. Нада паставіць бочку бацвіння на варыва. Мярэцкія Глыб. Квашаная капуста, агуркі, бурачкі — усё разам называюць варыва, стаіць у стопцы. Рудня Астравітая Чэрв.
∇ Якое варыва? — еш не перагаварывая! — не будзь пераборлівым у ядзе. Мішневічы Шум.; гл. вара.
ВАРЫЗГАЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнае. Як вып'я — варызгая, шыто ні трэба, робіцца дурны. Рыбчына Віл.; параўн. літ. varyzgà 'балбатун', varyzgoti 'балбатаць'.
ВАРЫЎНЯ, ВАРАЎНЯ ж. Памяшканне для захавання агародніны. Варыўня была ў нас. Мярэцкія Глыб. У варыўні бульба. Ухвала Круп. Была вараўня бульбу ссыпаць. Ахрэмаўцы Брасл. Ззадзі хаты — вараўня, сені. У вараўню бульбу ссыпаям. Даўней звалі істопкі. Магуны Паст. У вараўні гуркі стаяць. Саланое Віл. Тут у нас вараўня, там стаўня стаіць. Ракаўскія Швянч.
ВАРЫЦЬ I незак. 1. Гатаваць страву і інш. Матка варыла есці. Дзяніскавічы Ганц. Баба есць варыць. Паляцкішкі Воран. Вячэру трэба варыць. Рудня Астравітая Чэрв. Даўней з канаплянага семя варылі сметану. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. перан. Разумець, цяміць. Як чыя галава варыць, так той робіць. Кураполле Паст. Галава ні варыць. Ахрэмаўцы Брасл.
ВАРЫЦЬ II, ВАРЫТЫ, ВАРЫТІ незак. 1. безас. Парыць (пра надвор'е). Ну й гарачота, ну й варыть, мусыть, дошч будэ. Сіманавічы Драг. На дворыэ так варыт, мусі, дошч будэ. Курашэва Чыж. 2. экспр. Ліць як з вядра. Ну і варыць дошч. Малькуны Ігн. От дошч тамака варыў! Гемзы Шальч.
ВАРЭНІКІ мн. 1. Бульбянікі. Варэнікі рабілі з бульбы: навараць бульбы з лупінамі, яе абдзяруць, таўкачом умесяць, ячнай мукі ўсыпяць, потым патаўчэ каноплі гаспадыня і ў бульбу, перамяшая, расплешча, а канаплю таўчоную на расплешчаную бульбу і запякаяць. Вязынка Маладз. 2. Мучныя
102 👁