навы да вуліцы, пашоў варазгіняючы ад рова да рова. Кураполле Паст.; параўн. літ. varaizgýtis 'хадзіць хістаючыся'; гл. варызгаць.
ВАРАНЕЦ м. бат. Варанец. Варанец падобны да дзяругі, дзве вілачкі выпускаіць. Ахрэмаўцы Брасл. Варанец, как дзеруга, толька на два вілачкі, для каров лекарства, еслі малако прападает. Рагулішкі Даўг. Варанец, як дзяруха. Варанец чалавечы ў балоці расцець. Індра Красл.
ВАРАНЯК м. Варона. Варанякоў цэлая стая ляціць. ∇ Вараняк калодзеся не капаў. Дзяніскавічы Ганц.
ВАРАНЯТКА н. Варанё. Хлапчукі дастаюць вараняткі. Гемзы Шальч.
ВАРАПАЙ м. асудж. Някемлівы, бесталковы чалавек. Варапай — чалавек, які кідаецца, зробя быстра — і не так як трэба. Ляціць, як варапай, не глядзіць, што ўваліцца, ударыцца, тараплівы, бесталковы чалавек. Рыбчына Віл.
ВАРАТАК ж. Тое ж, што і вар. Як варатак закіпіць, уліваяш рашчынку, тады кроў — гэта поліўка. Магуны Паст. Варатак узлія на кроў і варыць юшнік. Быстрыца Астр. У варатак яйко ўкінь! Жодзішкі Смарг. Кап у печы зварыць, так не, ні гэты варатак. Ракаўскія Швянч. Варатак — вар. Жылі Іўеў. Глядзі, не апарся, бо гэта варатак яшчэ. Гемзы Шальч. Хацела варатку згатаваць. Ністанішкі Смарг. Вараткам мыць ніткі. Ракаўскія Швянч. Муку варатком развядзеш, хлеба кусок укінеш — і кісніць. Лайпушкі Ігн.
ВАРАЎНЯ гл. ВАРЫЎНЯ
ВАРАЦАЦЬ незак. Тое ж, што і ваніта́ваць. Нудзіць — буду варацаць. Чычалі Швянч. Кот варацаіць — гані вон! Мярэцкія Глыб. Як перап'е Міхал, яго варацаіць. Ракаўскія Швянч.
ВАРАЦІНА ж. Адна створка вялікіх варот. Хлопцы вараціну ўсцягнулі на дзерава. Лісна В.-Дзв.
ВАРАЧАЦЦА гл. ВАРОЧАЦЦА
ВАРАЧАЦЬ гл. ВАРОЧАЦЬ
ВАРВОЛІК м. Адходы пры перагонцы смалы. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. дыял. варва 'бруд, адходы ад бітай на бойні жывёлы' (Даль, I, 164); польск. дыял. worwol 'адходы пры перагонцы смалы', літ. vařvalis 'тж'.
ВАРЖА ж. Рыбалавецкая снасць, верша. З лазы плялі і жывую рыбу лапалі — варжа называлася. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. várža 'тж'.
ВАРЖАЛАПКА ж. заал. Верхаводка (уклейка). Зверху ў рэчках плавая калюшка, варжалапка. У варжалапкі тоўсценькая галоўка. Магуны Паст. Зверху плавая уклейка, калюшка, варжалапка. Быстрыца Астр.
ВАРЗУЛА м. і ж. зневаж. Той, хто выказвае незадаваль-
85 👁