Старонка 283
◀ / 513 ▶
ВАР м. Кіпень. Вар — вада, як кіпіць. Груздава Паст. У печы вар кіпіць. Ахрэмаўцы Брасл. Мый галаву — загатаваўся вар. Вязынка Маладз. Спацеў, як варам абліло. Асавец Віл. ВАРА ж. Звараная кіслая страва. Вара — буракі, капуста вараная. Альхоўка Навагр. Без кіслае вары чалавек галодны. Альхоўцы Лях. Нарву шчаўлю, на днэ вары. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. Вараная страва наогул. Вара — капуста, картофля, крупнік. Груздава Паст. Ёсць вара на вячэру. Граўжышкі Ашм. Вара — вараная ежа. Масілавічы Сл. Ці якой вары наварыла? Альхоўка Навагр. На ўсё вараная скажуць — вара. Малахоўцы Бар. Ест вара ў печы. Вялікія Баяры Шчуч. Гусіны жыр укіняш у якую вару — і вара харошая. Кіралі Шчуч. Я ніякай вары ні ем. Семежава Кап. Чы шо варыла, чы якая вара е? Сіманавічы Драг. ВАРАВА гл. ВАРЫВА ВАРАВАЦЦА незак. Баяцца, асцерагацца. Нада варавацца яго. Варуйся яго, бо ён табе нешта устроіць. Ідзець і варуецца. Ахрэмаўцы Брасл. Наш Косця не варуецца: усе пальцы пабіў, апохлі цяпер. Ёдлавічы Брасл. Я казала яму: ужо позна, не ідзі, варуйся. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. warować 'сцерагчы, пільнаваць'. ВАРАВАЦЬ незак. Думаць, меркаваць. А я яшчэ варую, ці знімуць яга з прадсядацеля? Груздава Паст.; параўн. польск. warować 'абумоўліваць, агаворваць ва ўмове'. ВАРАВІШЧА н. Частка агарода, дзе ў мінулым годзе раслі буракі і іншая агародніна. На варавішчы пасадзілі капусту. Рыбчына Віл. ВАРАЖБА ж. Гаданне, замовы, чары. Загаворы і варожбы ў гэту [купальскую] ноч былі самыя чарадзейскія. Груздава Паст. ВАРАЖБІТ м. Знахар. У нас такіх варажбітоў не было. Жылі Іўеў. ВАРАЖБІТКА ж. Знахарка. Варажбітка некалі тут была. Мярэцкія Глыб. ВАРАЖЫЦЬ незак. 1. Прыкмячаць, назіраць за з'явамі прыроды. Даўней людзі варажылі, калі што сеяць, а цяпер не варожаць у калхозя і ўсё добра расцець. Кураполле Паст. 2. Прадказваць. Крутой маладзік варожыць на пагоду. Кот качаецца па зямлі — на цяпло варожыць, будзіць цёпла. Малькуны Ігн. 3. Прарочыць. Сава на радзіны варожыць. І салавей варожыць не к дабру. Лайпушкі Ігн. ВАРАЖЭЙ м. Тое ж, што і варажбіт. Рыбчына Віл. ВАРАЖЭЙКА ж. Тое ж, што і варажбітка. Пабягу я па гэту варажэйку, што яна адварожвае хваробу. Баброўнікі Гарад. ВАРАЗГІНЯЦЬ незак. Хістацца. Ён варазгіняіць ад ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 513 ▶