Старонка 281
/ 513
з вандзідламі. Кіралі Шчуч. Закілзаць каня — вандзідлы называюцца. Крэва Смарг. Вандзідлы ў зубы каня ўложвалі. Ракаўскія Швянч. ВАНДЗІЦЬ гл. ВЭНДЗІЦЬ ВАНДЗОНКА ж. Вэнджаныя мясныя прадукты. Вандзонка — ванджоны кумпяк, кілбасы, мяса, сала. Мярэцкія Глыб. ВАНДЗОНЫ гл. ВЭНДЖАНЫ ВАНДЗЭЛАК м. Клунак. Вандзэлак звязала. Жодзішкі Смарг. З вандзэлкам на вясэля ішлі: у полку звяжа бохан хлеба, пірох, гарэлку, кумпяк. Старыя Трокі Трак. У вандзэлак увязала ўсё яга і выкінула з хаты. Стральцы Гродз. Панавязваў вандзэлкаў і пашоў з вандзэлкамі. Гемзы Шальч. Можа ў вандзэлку шкарпэткі? Пацаўшчына Дзятл. ВАНДОЛА ж. 1. Каляіна. Там выбіта дарога, вандолы адно там. Засецце Дзятл. 2. Выбоіна на дарозе. Вандолы павыбівалі машынамі, я ўпала ў гэту вандолу. Мсцібава Ваўк. 3. Глыбокая яма. Вандолы бальшыя выкапаўшы, дзе капалі торф. Граўжышкі Ашм.; параўн. польск. wądoł, wandoł 'вузкі дол' (СВ, VII, 455, 478). ВАНЕЦЬ незак. 1. Смярдзець. Сабака ваніць на дошч. Валынцы В.-Дзв. 2. Пахнуць. Блін ваніць содай. Валынцы В.-Дзв. ВАНЖОЎНІК, ВАНЖЭЎНІК м. бат. Ванжоўнік, мячэўнік. Ванжоўнік — трава такая на балоце, цвіце, свіней кормяць. Нізок Уздз. У ванжоўніка зярняты, як грачышка. Ванжэўнік елі ў голат. Граўжышкі Ашм. Ванжэўнік — як аір, у ванжэўніка кіяўкі растуць. Жодзішкі Смарг. ВАНІТАВАЦЬ незак. Нудзіць, рваць. Зноў будзе ванітаваць. Чычалі Швянч. Нешта зашкодзіла дзіцяці — ванітуе. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. польск. wymiotować 'тж'. ВАНІТЫ, ВОНІТЫ толькі мн. Рвота. На ваніты рвець. Магуны Паст. Ваніты цягалі. Гемзы Шальч. У яе ваніты былі. Вострава Маст. Кашаль як ушчанецца, аш на воніты бярэць. Нет лепшага лякарства, як сахар паліць, кап аш на воніты брала. Груздава Паст.; параўн. польск. wymioty 'ваніты'. ВАНСАК, ВАНСАЧ, ВАНЦАК, ВАНЦАЧ, ВАНЦАХ м. 1. мед. Заварот кішак. Вансак у яго, жывот баліць. Альхоўцы Лях. Вансач у яго — жалудак баліць, кідаецца на зямлю. Старыя Трокі Трак. Ён хварэў, прычапіўся вансач. Ахрэмаўцы Брасл. Яе хапіла балезня — ванцак. Альхоўцы Лях. Нейкі ванцак падкінецца. Вецярэвічы Пух. 2. вет. Конская хвароба. Захварэў конь, б'е вансач. Старыя Смільгіні Воран. Ванцак — конская хвароба — конь кідаецца і б'е нагамі. Рудня Астравітая Чэрв. Ванцак каня хапая, так гавораць, а што гэто — ня ведаю. Малахоўцы Бар. ∇ Каб цябе ванцак кінуў! Рудня Астравітая Чэрв. А ванцач цябе ведае! Вялікія Няста-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
/ 513