Старонка 280
/ 513
сукно валетэ. Радастаў Драг. Сукно валялы на валюшы. Сіманавічы Драг. ВАЛЮШКА ж. Тое ж, што і в а л л ё. Валюшку кура наела. Пасіене Лудз. ВАЛЮШНІК м. Тое ж, што і в а л ю ш. Валюшнік вайлакі валіць. Магуны Паст. ВАЛЮШНЯ ж. Тое ж, што і в а л ю ш. У валюшню павязом сукно валіць. Вецярэвічы Пух. ВАЛЮШЫТЫ незак. Раскачваць цеста на стале. Трэба стола посыпаты мукою і валюшыты тісто на галушкы, локшу. Сіманавічы Драг. ВАЛЯК м. Тое ж, што і в а л л ё. Валяк пусты; поўны — як курыца наклюецца зярнят. Рудня Астравітая Чэрв. ВАЛЯНКЭ гл. ВАЛЕНКІ ВАЛЯЦЦА незак. 1. Выпадаць (пра зубы). Цяпер і ў маладых зубы валяюцца. Рыбчына Віл. 2. Валяцца (пра рэчы). І цяпер кажух валяецца на гарэ. Кураполле Паст. ВАЛЯЦЬ незак. Спілоўваць, ссякаць, валіць. Пашлі лес валяць. Рыбчына Віл. Дзялянка, дзе лес валяюць. Рудня Астравітая Чэрв. ВАЛЯЧ м. асудж. Гультай. Малы быў, часта хварэў, бацька злаваўса і на мяне: «Ву, валяч!» Стральцы Гродз. ВАНАРЫСТЫ прым. Наравісты. Быў ванарысты конь. Бакшты Іўеў. ВАНГОР м. заал. Вугор. Вангор папаўся ў мярош. Магуны Паст. Вангор другі, чым вягела, вангор — як змяя. Ракаўскія Швянч. Вангор падобен да гужа. Вангор бывая па пяцьшэсць кіль, свайго рода гат, бывая да двух метраў дліны, таўшчыны — як рука, бэз лускі, нет вкуснейшай рыбы. Лавіць вангора трудна, летам, як пачынае цвісці гарох, можна злавіць уночы, рэдка пападаецца ў сетку. Вангор — чорнажаўтаватага колеру. Альхоўка Навагр. Вангор — укусная рыба. Жодзішкі Смарг. Вангор у рацэ сядзіць, як толькі раса — выходзіць у гарох. Ён што паляндрыца, касцей німа, скура знімаецца. Ідзеш малаціць — прывяжы біч да цэпа скурай вангора — ніколі не парвецца. Бакшты Іўеў. Вангоры выходзяць з вады — ідуць у гарох. Мсцібава Ваўк. Было ў нашай рэчцы многа вангораў, улазілі ў буч, цяпер няма — звяліся. Гемзы Шальч.; параўн. польск. węgorz 'тж'. ВАНДЖОНЫ гл. ВЭНДЖАНЫ ВАНДЗІДЛО, ВЯНДЗІДЛО н. Цуглі. Трэба класці каню ўздэчку з вандзідлам. Мсцібава Ваўк. Вандзідло залезно. Каня закелзваюць вандзідлам. Малахоўцы Бар. Вяндзідло жалезная. Масілавічы Сл.; параўн. польск. wędzidło 'тж'. ВАНДЗІДЛЫ мн. Тое ж, што і в а н д з і д л о. Вандзідлы прыкрапляюцца да ўздэчкі. Гемзы Шальч., Беняконі Воран. Вандзідлы ў вобруці, што каню ў зубы даюць. Вобруць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 513