Старонка 277
◀ / 513 ▶
ВАЛНУШКІ мн. бат. Ваўнянкі. Валнушкі мы ні збіраям. Дакудава Лід. Валнушак набрала, абабак. Чарняўскія Лудз. ВАЛНЯНКІ мн. Тое ж, што і валнушкі. І валнянкі ест. Беняконі Воран. Усякіе грыбэ ў леся: савячке, апенькі, валнянкі. Малахоўцы Бар. Валнянкі сырыя мочаць. Рудня Астравітая Чэрв. ВАЛОВЫ прым. Які мае адносіны да вала. Валовага мяса выпісаў. Быстрыца Астр. ∇ Усё расказаць, дык на валову скуру не спісаць. Ністанішкі Смарг. І на валову скуру не спішаш усяго. Гемзы Шальч. ВАЛОВЫЯ ГОНЫ толькі мн. Загон поля даўжынёй каля пяцідзесяці метраў. Валовыя гоны — некалі польна мера была. Згараў двоі ці троі валовых гонаў. Мсцібава Ваўк. ВАЛОГА ж. кулін. Растоплены тлушч. Валогу дзелалі з масла — распусцім і валожым бліны. Кагда распусціш сала — тожа валога. Янова Рас.; параўн. літ. valgis 'ежа'. ВАЛОЖЫЦЬ незак. Мачаць у тлушч, заліваць мачаннем, тлушчам. Дзягно дзелалі с канапель і картошку валожылі. Як маслам валожылі — валогу дзелалі з масла — распусціш і валожыш. Янова Рас. ВАЛОК м. Тое ж, што і вал. Нада сена зграбіць у валок. Груздава Паст. Сена ў валкі граблі. Беняконі Воран. Нада сена зграпсці ў валок. Палік Барыс. Сена засталося ў валкох і дошч пашоў. Рудня Астравітая Чэрв. Грабяць сено ў валок і пазней ф капіцы. Навадворцы Васільк. ВАЛОКА ж. устар. 1. Мера плошчы зямлі. Казённыя валокі па дваццаць чатыры дзесяціны, панскія валокі былі па васемнасця, а ў некаторых і па дванасця дзесяцін. Крэва Смарг. У Шастаках валокі былі па васемнаццаць дзесяцін. Шэсць валок зямлі меў бацька з дзядулём. Гемзы Шальч. Валока — дваццаць чатыры га. Ухвала Круп. Адна валока зямлі дзеду дасталася. Беразіно Докш. Валоку зямлі купіў. Тысячу валок зямлі меў пан. Чычалі Швянч. У нас было чатыры валокі зямлі. Грыкені Вільн. 2. Надзел зямлі аднаго гаспадара. Была Хітрылава валока, Ляхава валока. Саланое Віл. Валока — увесь участак. Індра Красл. ВАЛОКА, ВОЛОКА ж. 1. Вяроўка. А што ш, навязаць пятуха на валоку? Альхоўцы Лях. Я на туй валоцы молоко, банку з молоком, опустыла. Сіманавічы Драг. 2. мн. Аборы да лапцей. Валокі ў лапці зацягняш, завяжаш — і пашоў! Малахоўцы Бар. У пасталах валокі. Любішчыцы Івац. Валокі вілі ў лапці, павіў валокі ды ў елучкі. Альхоўцы Лях. Валокі ўцягвалі ў лапці. Дзяніскавічы Ганц. Волокы до постолыв. Сіманавічы Драг. ВАЛОКІ толькі мн. Твань. Валокамі, ціной зарошшы той берах. Лісна В.-Дзв. ВАЛОСЫ мн. Тое ж, што і валасы 1. Валосы ў яе чор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 513 ▶