прыхадзі скарэй дахаты. Што ты з ім важдаішся, раз бацькі ня хацяць. Ёдлавічы Брасл. Тут важдацца з ім не было часу. Саланое Віл.
ВАЖКА, ВАШКА прысл. Цяжка. Важна яму жыць. Малыя Аўцюкі Калінк. Вашка сумку несці ў руках. Вецярэвічы Пух.
ВАЖКІ, ВАШКІ прым. Цяжкі, які мае значную вагу. Кура важкая. Азяраны Раг. Цэп важкі, карова і так хадзіцьме, не навязаная. Малыя Аўцюкі Калінк. Вашкі певянь, качар, асабліва індзюк вашкі. Мсцібава Ваўк. Тавар вашкі. Але і вашкое — як падняць. Пацаўшчына Дзятл.
ВАЖНЫ прым. 1. Дародны, прыгожы. Важны быў хлопяц. Гемзы Шальч. 2. Паважаны. Бацька быў важны чалавек, яго паважалі ўсе. Гемзы Шальч.
ВАЖУР м. Дужы конь. Важур — здаровы конь. Тухавічы Лях.
ВАЖЫЦЦА незак. Вагацца. Зямля важылася, калыхалася там. Гемзы Шальч.
ВАЖЫЦЬ незак. Узважваць. Калісь і сена важылі бязмянам. Ахрэмаўцы Брасл. А ты ўмеяш важыць на гэтыя вясы. Вязынка Маладз.
ВАЗАВІК м. Тое ж, што і в а ж у р. Вазавік — здаровы конь. Запражы вазавіка, той пацягне. Ухвала Круп.
ВАЗАЙКА ж. Коўзанка. Пойдзем на вазайку. Баброўнікі Гарад.
ВАЗАК м. Возчык. Вазаку грошай дала. Старыя Трокі Трак. Вазакі лашадзьмі работаюць. Гемзы Шальч.
ВАЗАННІЦА ж. Пасудзіна, у якой растуць хатнія кветкі. Вазанніца пабілася. Пацаўшчына Дзятл.
ВАЗАЎНЯ гл. ВАЗОЎНЯ
ВАЗАШАК м. Вазок. Вазашак — гэта парадныя сані с садзэннем. Кіралі Шчуч.
ВАЗГРАТЫ прым. Саплівы. У іх дзеці вазгратыя. Саланое Віл.
ВАЗГРЫ толькі мн. Слізь. Яршы стадамі ходзяць, выцягнеш яго — ён весь у вазграх. Азяраны Раг.
ВАЗДЗЕРЖАЦЦА зак. Стрымацца. Той час троха ваздзержаўся — дзяцей баяўся. Груздава Паст.
ВАЗДЗІЦЦА незак. Тое ж, што і в а ж д а ц ц а. Толькі ваздзіся з ім цэлы дзень. Рудня Астравітая Чэрв.
ВАЗІНЯЦЦА, ВАЖЫНЯЦЦА незак. 1. Катацца (на санках, каньках). Дзеці вазіняюцца на льду с канькамі і біс канькоў. Ахрэмаўцы Брасл. Даўней на запусты вазіняліся на конях — па вуліцы вазіняімся і пяём. Магуны Паст. Дзеці вазіняліся на саначках. Пайдзём вазіняцца на лёт. Ахрэмаўцы Брасл. Са школы дзеці прыпруць, і бягом важыняцца на санках. Перавознікі Астр. 2. Наогул ездзіць. Во вазіняіцца на
126 👁