Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
трактары — дась яшчэ маці віткі. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. važinetis тж'. ВАЗРЦЦА незак. Коўзацца. Пойдзем вазіцца. Баброўнікі Гарад. ВАЗО'К м., ВАЗКІ' мн. Toe ж, што i в а з а ш а к. Павозка такая з кузавам; у мяне вазок быў ладны, на кірмаш ехаў у васку. Гемзы Шальч. Вазкі, ці вазок, скажуць — лавачка ест, палазкі ценшыя, абівае тоненькІАі дошчачкамі. На васэле вазкі. Беняконі Воран. ВАЗО'Н м., ВАЗО'НЫ мн. 1. Гаршчок з кветкамі. Трэба паліць вазоны, а то павялі ўсе. Гемзы Шальч. 2. Пасудзіна для хатніх кветак. Нашто вазон вынясла за вароты? Гемзы Шальч. ВАЗО'УНЯ, ВАЗАУНЯ' ж. Памяшканне для захоўвання воза, санак i прылад працы. Вазоўню прьібудоўвалі, там калёсы, плух ставілі. Магуны Паст. У вазаўне ні тылько сані, а вазы, дранкі ставім. Перавознікі Астр. ВАЗКУР м. 1. Toe ж, што i в а ж ў p. Вазюр — дужы вялікі конь. Глівін Барыс. 2. Toe ж, што i в а з а к. Вазюр naехаў на поля. Жылі Іўеў. Ты не пойдзеш вазіць лён — ёсць вазюрэ. Міратычы Карэл. ВАЗЯРКСУ н. памянш. да в 6 з е р а. Тоя вазярко мохам зайшло. Магуны Паст. ВАЗЯРЦО' н. Тое ж, што i в а з я р к о. Тут ё вазярцо, у ім вада не высыхая. Азяраны Раг. ВАЗЯРЭ'ДЗЩЬ незак. Тое ж, што i а з я р о д з і ц ь. Трэба вазярэдзіць снапы — i к сонцу ўздырэ. Дзяніскавічы Ганц. ВАИДАВА'ЦЬ, ВАЙТАВА'ЦЬ незак. 1. Злаваць, сварыцца, лаяцца. 3 яго смяюцца, а ён вайдуя. П'яныя ідуць i вайдуюць, бо п'яныя. Зазлаваўшыся могуць вайдаваць. Граўжышкі Ашм. Жонка вайдуя на яго i бурчыць. Старое Сяло Зэльв. 2. Скардзіцца, выказваць незадавальненне. Ен быу брыгадзірам, а людзі сталі вайдаваць на яго. Старое Сяло Зэльв. 3. Бедаваць, гараваць. Сядзіць баба i вайтуя — не вайтуй! Даўней вайтавалі людзі, што цяшка жылося. Міратычы Карэл.; параўн. літ. vaidytis, vaitoti тж' (ЛТ, 170). 4. Калыхаць, гушкаць. Усю ноч вайдавала калубель. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. г б й д а ц ц а. ВАЙЖАВА'ЦЬ незак. 1. асудж. Бадзяцца. Ен мяняў работы, а патом пашоў na свеці вайжаваць. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Бегаць, лётаць. Вайжуіць кот па агародах. Груздава Паст. ВАЙЛА'К м. 1. Лямец. Вайлаком апшывалася хамуціна i клешчы. Мярэцкія Глыб. Вайлак у хамуце, кап каню ня сцерці карак. Жодзішкі Смарг. 2. Валёнак. Б'ецца вайлак з воўны. Магуны Паст. Уздзела вайлакі i хаджу. Кураполле Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, вазоуня, вазярэдзщь, ваидаваць, вайтаваць, пяныя
9 👁
 ◀  / 513  ▶