БЯРЭ'ЗНІК м. 1. Toe ж, што i б я р а з н я к. Грыбы ў бярэзніку. Галоўні Воран., Чычалі Швянч. Там грыбы раслі ў бярэзніку. Лісна В.-Дзв., Дзяніскавічы Ганц. 2. Драўніна з бярозы, дровы. Загатовіў бярэзніку на дрова. Дзяніскавічы Г анц. БЯРЭ'ЗНІЧАК м. памянш. да б я p э з н i к 1. Зараснік бярэзніку. Мярэцкія Глыб. БЯРЭ'МА, БЯРЭ'МЯ, БЕРЭ'МЯ, БЯРЭМ'Е, БЯРЭ'МЁ н. 1. Абярэмак. Бярэма дроў нясу. Асавец Віл., Гайна Лаг., Мярзцкія Глыб. Вазьмі на бя'рэмя дроў i нясі. Дакудава Лід. Бярэмя дроў нёс i рассыпаў. Пасека Ст.-Дар. Вот набрала, дроў цэлае бярэм'е. Дзяніскавічы Ганц. 2. Toe ж, што i a х aп a к. Узяў бярэма сена. Ракаўскія Швянч., Жодзішкі Смарг. Маю з бярэма сена, трэба занесці ў хлеў. Паляцкішкі Воран. Бярэмя зелля прынёс. Пацаўшчына Дзятл. ГІрынясі бярэмё сена. Малахоўцы Бар. БЯРЭ'МАК м. Toe ж, што i б я р эм а 1. Бярэмак дроў прынёс. Глівін Барыс. БЯРЭМ'Е гл. БЯРЭ'МА БЯРЭМЕНЁ н. Toe ж, што i б я p э м а 1. Бярэменё дроў прынёс. Альхоўцы Лях. 2. Toe ж, што i б я р э м а 2. Нажні карове травы бярэменё. Альхоўцы Лях. БЯРЭ'МЁ гл. БЯРЭ'МА БЯРЭ'МЦА н. памянш. Невялікі сноп, пучок. У бярэмца кладуць лён. Гемзы Шальч. БЯРЭ'МЯ гл. БЯРЭ'МА БЯРЭ'ШЧАНЫ прым. Пакрыты слоем воску. Мёд бярэшчаны — ачышчаны, пчолы выветрываяць ваду i чысты мёд забярэсцяць. Груздава Паст. БЯС гл. БЕЗ БЯСЕ'ДА ж. 1. Збор гасцей з пачастункам. Як гось прыехаў — то бяседа. Груздава Паст. Прыехаў дзяцька) пазвалі на бяседу. Данілавічы Дзярж. Бяседа — як на свята завуцъ суседзяў. Багушэвічы Бярэз. Бяседа — госці. Тухавічы Лях., Вялікія Нястанавічы Лаг., Жыдзевічы Іўеў. Калі ззавуць радню, сватоў—ета бяседа. Рудня Астравітая Чэрв. Бяседа— госці з частаваннем. Рыбчына Віл. Быў у бяседзі — тое, што i быў у гасцях. Мярэцкія Глыб. Сціпан сабраў бяседу. Якубова Рас. Пашоў у бяседу, быў у бяседзе. Альхоўцы Лях. 2. абрад. Удзельнікі вясельнага i іншых абрадаў. Як свадзьба, то кажуць — прыехала вялікая бяседа. Пасека Ст.-Дар. Бяседа бывая, калі хрысціны, вяселля i так якія госці. Азяраны Раг. Бывая бяседа пасля пахаронаў. Рыбчына Віл. У бяседзі добра з ім — ні ён нап'ецца, ні ён валяецца. Саланое Віл. Лавы былі, калі якая бяседа, на крэслах мала сядзяць. Paкаўскія Швянч. БЯСЕ'ДАВАЦЬ незак. 1. Праводзіць час за застоллем. Ca
Дадатковыя словы
берэмя, бярэзнічак, бяседаваць, напецца
10 👁