Старонка 261
◀ / 513 ▶
гой бялілі печ даўней. Крэва Смарг. 3. Пасохлая трава. Бялюга — няскошаная трава да вясны. Старыя Трокі Трак. БЯЛЮГА ж. заал. Бялуга. Бялюга — длінная рыба, не водзіцца ў Друці. Азяраны Раг. БЯЛЮХ м. Тое ж, што і бялюга, 1. Бялюх — зямля білаватая. Кураполле Паст. БЯЛЯК м. бат. Тое ж, што і бялун. Бяляк белы, з яго малако цячэ, гаркавы, зверху глатка, ні малы, іх соляць. Крэва Смарг. БЯРАЗНЯК м. Бярэзнік. Бяразняк там велькі. Вялікія Баяры Шчуч. БЯРАЛ м. Тое ж, што і бярла. З бярала хлеп. Ёдлавічы Брасл. БЯРБА гл. ВЯРБА БЯРВЕННЯ зб. н. Тое ж, што і бервяне. Куча бярвення ляжыць. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. Навазіў бярвення на цэлую хату. Рудня Астравітая Чэрв. Бярвення гніе. Пасека Ст.-Дар. БЯРВЕНЦА н. памянш. Невялікае бервяно. Прывезлі бярвенцы ні таўстыя. Вязынка Маладз. БЯРВЯНОК м. Тое ж, што і бярвенца. У бярвянку выразана дзюра. Гемзы Шальч. БЯРВЯНЧУК м. Тое ж, што і бярвенца. У бярвянчуке прасверлена дзюрка. Гемзы Шальч. БЯРКУЛЁЗ м. мед. Сухоты. На бяркулёз балела. Кураполле Паст. Бяркулёз падскочыў, першая жонка ад бяркулёзу памерла. Саланое Віл.; параўн. руск. туберкулез 'тж'. БЯРКУЛЁЗНЫ прым. Хворы на сухоты. Яна бяркулёзная. Гемзы Шальч. БЯРЛА, БЕРЛА, БЕРАЛА н. Нявеянае збожжа. Даўней хлеп пяклі з бярла: як малацілі, так з мякінай і малолі і хлеп пяклі. Перш з мякінай ператаўкалі, кап кастра ў горла не ўпівалася. Кураполле Паст. Жыта змалоцяць, салому аддзелюць, зярно з мякінай астаецца, яно доўга ляжыць, ні згарая — гэта бярла. Жодзішкі Смарг. Таўклі берла ў ступе. Кураполле Паст. Змалоў берала свіням. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. bėralas 'тж' (ЛТ, 166). БЯРЛОВЫ, БАРЛОВЫ, БЭРЛОВЫ прым. Спечаны з мукі ў сумесі з мякінай. Хлеп бярловы не такі белы, бо толькі, бывала, каласкі змяцеш і ссуваеш у арут. Кураполле Паст. Бярловы хлеп — неачышчаны, папалам з мякінай хлеп. Магуны Паст. У бярловы хлеп дробнай мякіны дабаўлялі. Бярловы хлеп чорны, не можна есці і жалка бросіць. Крэва Смарг. Бярловы хлеп ня веялі, пяклі с мякінай, ён чорны, а так ён смачны. Ракаўскія Швянч. Бярловы хлеп вайной елі, ён з мякінаю. Дакудава Лід. Бярловы — харошы хлеп: то ня гірсяны. Скрудалена Даўг. Бярловы хлеп — хлеп з мякінай. Крэва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶