гой бялілі пен даўней. Крэва Смарг. 3. Пасохлая трава. Бялюга — няскошаная трава да вясны. Старыя Трокі Трак.
БЯЛЮТАII ж. заал. Бялуга. Бялюга — длінная рыба, не водзіцца ў Друці. Азяраны Раг.
БЯЛКУХ м. Тое ж, што i б я л ю г а I, 1. Бялюх — зямля білаватая. Кураполле Паст.
БЯЛЯ'К м. бат. Тое ж, што i б я л ў н. Бяляк белы, з яго малако цячэ, гаркавы, зверху глатка, ні малы, іх соляць. Крэва Смарг.
БЯРАЗНЯ'К м. Бярэзнік. Бяразняк там велькі. Вялікія Баяры Шчуч.
БЯФАЛ м. Тое ж, што i б я р л а. 3 бярала хлеп. Едлавічы Брасл.
БЯРБА' гл.
ВЯРБА' БЯРВЕ'ННЯ зб. н. Тое ж, што i б е р в я н ё. Куча бярвення ляжыць. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. Навазіў бярвення на цэлую хату. Рудня Астравітая Чэрв. Бярвення гніе. Пасека Ст.-Дар.
БЯРВЕ'НЦА н. памянш. Невялікае бервяно. Прывезлі бярвенцы ні таўстыя. Вязынка Маладз.
БЯРВЯНО'К м. Тое ж, што i б я р в ё н ц а. У бярвянку выразана дзюра. Гемзы Шальч.
БЯРВЯНЧУ'К м. Тое ж, што i б я р в ё н ц а. У бярвянчуке прасверлена дзюрка. Гемзы Шальч.
БЯРКУЛЁЗ м. мед. Сухоты. На бяркулёз балела. Кураполле Паст. Бяркулёз падскочыў, першая жонка ад бяркулёзу памерла. Саланое Віл.; параўн. руск. туберкулез тж'.
БЯРКУЛЁЗНЫ прым. Хворы на сухоты. Яна бяркулёзная. Гемзы Шальч.
БЯФЛА, БЕФЛА, БЕФАЛА н. Нявеянае збожжа. Даўней хлеп пяклі з бярла: як малацілі, так з мякінай i малолі i хлеп пяклі. Перш з мякінай ператаўкалі, кап кастра ў горла не ўпівалася. Кураполле Паст. Жыта змалоцяць, салому аддзелюць, зярно з мякінай астаецца, яно доўга ляжыць, ні згарая — гэта бярла. Жодзішкі Смарг. Таўклі берла ў ступе. Кураполле Паст. Змалоў берала свіням. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. beralas тж' (ЛТ, 166).
БЯРЛСУВЫ, БАРЛОФЫ, БЭРЛСУВЫ прым. Спечаны з мукі ў сумесі з мякінай. Хлеп бярловы не такі белы, бо толькі, бывала, каласкі змяцеш i ссуваеш у арут. Кураполле Паст. Бярловы хлеп — неачышчаны, папалам з мякінай хлеп. Магуны Паст. У бярловы хлеп дробнай мякіны дабаўлялі. Бярловы хлеп чорны, не можна есці i жалка бросіць. Крэва Смарг. Бярловы хлеп ня веялі, пяклі с мякінай, ён чорны, а так ён смачны. Ракаўскія Швянч. Бярловы хлеп вайной елі, ён з мякінаю. Дакудава Лід. Бярловы —- харошы хлеп: то ня гірсяны. Скрудалена Даўг. Бярловы хлеп — хлеп з мякінай. Крэва 26Q
Дадатковыя словы
бярвенца, бярвянок
12 👁