АБ, АП прыназ. I з він. 1. Аб. Я білася аб зямлю, каб забіцца. Груздава Паст. Білася ап сценку. Альхоўка Навагр. Кулаком ляснець ап стол. Старыя Смільгіні Воран. Памараўса ап чыгун. Дзяніскавічы Ганц. 2. Пра. Мы гаварылі аб гэтыя кросна. Груздава Паст. Аб гэта і гаворкі не было. Кіралі Шчуч. Не гаварэце мне аб весельнікаў? Новікі Гродз. Хай яна скажа: аб яе кнігу можна пісаць. Думай аб яе, што даць піць ёй. Кураполле Паст. Глядзі — у Мінску знаюць аб Ністанішках — цуда! Ністанішкі Смарг. Ап што яны гавораць? Сёмкаў Гарадок Мін. Пагаварым ап чарку гарэлкі. Лісна В.-Дзв. Прышла спрасіць ап вашу падругу. Ахрэмаўцы Брасл. Ён ап карову не думае. Паляцкішкі Воран. Ап свежыя гуркі пытала. Сакаляны Сакол. 3. За, па, праз, на працягу. Цяпер аб запалкі не ходзяць па хатах, кап пазычыць. Паляцкішкі Воран. Аб дзень прыехала. Аб ноч памёр. Вецярэвічы Пух. Ап тры ночы гром ляскаў і выцяў у хату. Ап тры ночы не лажыйся спаць. Дзяніскавічы Ганц. 4. На. Дай адзежу! — аб адзежу квіт дадзём на тры рублі. Крэва Смарг. Ап свае грошы пражыве. Старое Сяло Зэльв. II. з месн. 1. Аб, пра. Адны аб другіх не знаюць. Паляцкішкі Воран. Аб іх німа што гаварыць. Новікі Гродз. Хто аб сваім дабрэ не ведае? Мсцібава Ваўк. Ні ап чом не думала. Дзяніскавічы Ганц. 2. Ад. Даўней страдалі аб нішчымніцы. Міратычы Карэл. 3. На. Цэлы дзень аб сухім сядзелі. Крэва Смарг. Аб млеку жыву. Альхоўка Навагр. Жывець ап сухім, нічога не варыць. Мярэцкія Глыб. Ап картошцы ня будзя жыць. Мсцібава Ваўк. Скаціна сыта ап траве. Альхоўка Навагр. 4. У. Я не разбіраюся аб рыбах. Ракаўскія Швянч. АБАБІ'ЦЦА зак. 1. Адбіцца (пра посуд). Абабілася міска. Грыкені Вільн. 2. Падрацца, знасіцца (пра ніз падола адзення). Абабілася спадніца. Кураполле Паст., Лісна В.-Дзв. 3. перан. Натрудзіцца. Так абабіліся рукі, што не хочаца нічога рабіць. Вецярэвічы Пух
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
127 👁