Старонка 258
◀ / 513 ▶
Старыя Трокі Трак. Бягуны былі прыбіты ў хаце. Гемзы Шальч. Рабёнак ходзіць і забаўляецца ў гэтым бягуне. Круцёлка і бягун — адно і тое ж. Старыя Смільгіні Воран.; парайн. літ. bėgūnas 'тж' (ЛТ, 166). БЯГУНКІ толькі мн. Дужкі на ножках дзіцячага ложка. Ложачак на бягунках. Кемялішкі Астр. БЯГУЧЫ прым. 1. Часовы, з перапынкамі (пра дождж). Бягучы дождж бывае — гэта калі тут сонца, тут дошч. Семежава Кап. 2. дзеепрым. Які хутка рухаецца. ∇ Пад ляжачым — вош, пад бягучым — грош. Саланое Віл. БЯДА, БЕДА, БЫДА ж. 1. Гора, няшчасце. Як пачнуцца беды — ад іх не аткапацца. Усялякія беды былі. Ахрэмаўцы Брасл. Што я мела бедаў і гора на сваім жыцці. Бакшты Іўеў. Беда зрабілася. Саланое Віл. От бяду мела, як хата згарэла. Старыя Смільгіні Воран. 2. Клопат. У мяне ні на галаве, ні на плячах бяда не ляжыць, як хачу, так жыву. Саланое Віл. Кап большай бяды не было, як гэта сена. Груздава Паст. Хай ні пояно, ні дояно, ні давано — яму не бяда. Міратычы Карэл. 3. Інтарэс, справа. Што табе за бяда да майго плата — як хачу, так гараджу. Ністанішкі Смарг. ◇ Бяда нясе. Карова бяжыць ад бонкаў — куды яе бяда нясе! Мсцібава Ваўк. ∇ Хоць хлеб з вадой — абы не з бядой. Кураполле Паст. Тут можа быць вада, а можа быць і бяда. Без бяды не бывае. Гемзы Шальч. Не шукай бяды — яна цябе знойдзя. Вецярэвічы Пух. Адна бяда ня ходзіць — то дзве, то тры. Ахрэмаўцы Брасл. Не бяда, што адна, а што тры-чатыры — то бяда. Вецярэвічы Пух. Быда ны йдэ одна, а з діткамы. Ны быда, як е хліб і вода. Сіманавічы Драг. Беды нігды па днэй не ходзяць. Мсцібава Ваўк. Сваю бяду не абойдзеш, не аб'едзеш. Саланое Віл. Усё ёсць — добра, дрэнна толькі, як бяда ёсць. Гемзы Шальч. Чаго німа — і бяды німа. Саланое Віл. Каму бяда, а каму вяселля. Вецярэвічы Пух. Знай, па чым хунт бяды. Масілавічы Сл. Як курыца пяе — бяда ў хату. Кіралі Шчуч. Як бяда, то жджы дабра, палепшае некалі. Дзяніскавічы Ганц. Бяда бядой, а нада жыць. Кураполле Паст. Што старому за бяда — ляжы на печы і грэй плечы. Жылі Іўеў. Кап я такую бяду мела павек! Парэчча Гродз. Бяда адна не ходзіць. Беняконі Воран. БЯДАВАЦЬ незак. Гараваць, перажываць няшчасце. Бядавала кабета, што муш памёр. Кемялішкі Астр. БЯДЗІЦЬ незак. Непакоіць, хваляваць. Мне той кусок бядзіць, дзе бульба не выкапана. Лісна В.-Дзв. Добра табе, ні табе хадзяйство бядзіць. Груздава Паст. БЯДНОТА гл. БЕДНАТА БЯДНОЦТВА н. Тое ж, што і беднатá. Ён у бядноцтве жыў. Вострава Маст. Матка жыла ў бядноцтве велькум. Навасёлкі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶