собака. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. bezpański 'безгаспадарлівы, бяздомны'.
БЭЗРОБОТНЫ прым. Беспрацоўны. Пэрэд войною было мнуого бэзруоботных, нэкоторы жэбралі. Курашэва Чыж.; параўн. руск. безработный 'тж'.
БЭЗЯ ж. дзіцяч. Авечка. Дівісе, Пётрусь, бэзі побіеглі. Курашэва Чыж.
БЭЙДАЦЦА незак. экспр. Сноўдацца, бадзяцца. Яны бэйдаюцца каля вуглоў без работы. Саланое Віл.
БЭКАС гл. БАКАС
БЭКАЧ м. Дзіцячая гульня. Діеті в бэкача іграют. Курашэва Чыж.
БЭКНУТІ зак. У выразе: Хоч бэкні, а дай — вазьмі, дзе хочаш; хоць памры, а дай. Курашэва Чыж.
БЭЛТАЦЦА незак. экспр. Заплятацца. Стары чуць ідзе — ногі бэлтаюцца, як нежывыя. Гемзы Шальч.
БЭЛЬКА ж. 1. Перакладзіна, бервяно, якое аддзяляе ток у гумне. Бэлька сподняя ў гумне. Чычалі Швянч. 2. Падмосткі, бэлька пад падлогай. Галоўні Воран. На бэлькі клалі пол. Жодзішкі Смарг. Падлога ложыцца на бэлькі. Старыя Смільгіні Воран., Гемзы Шальч., Малахоўцы Бар. Бэлькі кладуцца пад памасціны. Жылі Іўеў. 3. Драўляны брус, на які насцілаюць столь. Гемзы Шальч., Альхоўка Навагр. На швэлі клалі бэлькі. Быстрыца Астр.
БЭЛЯ ж. Бэлька. Бэлі накладаліся на слупы [у гумне]. Мсцібава Ваўк.
БЭМБАЛЬ м. 1. Пухір. Схваціўся на руцэ бэмбаль. Міратычы Карэл., Навасёлкі Свісл. Бэмбаль выскачыў на руцэ ад пары. Мсцібава Ваўк. На бэмблі пабіла цела. Пацаўшчына Дзятл. 2. Бурбалка. Пашлі бамбале па вадзе. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. польск. bęben 'бубен', літ. bambalas 'пухір, бурбалка'.
БЭНКНУЦЬ зак. экспр. Гукнуць. У лесі бабы бэнкнуць і зноў маўчаць. Граўжышкі Ашм.
БЭНЬСЬ м. Тое ж, што і байструк 1. Той бэньсь яе вырас, дзе-та паехаў, мо і ажаніўся. Глівін Барыс.
БЭРВА гл. БЕРВА
БЭРВІНА ж. Кладка з аднаго палена. Ішоў болотом — там ніхто бэрвінэ не ўскінуў, трэба падаць на такой грузіне. Хатынічы Ганц.
БЭРДА, БЭРДО гл. БЁРДА
БЭРКАЦЬ незак. экспр. Тое ж, што і балабаніць 2. Яна бэркая, сама ні ведая што. Бакшты Іўеў.
БЭРЛА н. 1. Сумесь збожжа з рознымі адходамі. Бэрла свіням змалоў — розныя адходы і харашэйшага збожжа сыпюць: аўса, гароху ці жыта. Старыя Смільгіні Воран. 2. Нявеянае жыта. Бэрла — там мякіна, з мякінай жыта. Чы-
84 👁