БЫЧОК I м. бат. Кветаножка (у падарожніка і іншых раслін). Бычок з вобаратніка доўгі. Рыбчына Віл.
БЫЧОК II м. Назва народнага танца. Бычка ўчатырох як пойдуць танцаваць — хораша глядзець было. Вецярэвічы Пух.
БЫЧОК-ПАДКАМЕНЬШЧЫК м. заал. Бычок (рыба). Бычкі-падкаменьшчыкі плаваюць. Мішневічы Шум.
БЫЧУВНЭКЬ гл. БІЧЭУНІК
БЫЧУГА м. павел. Вялікі бык. Бальшыі бычугі выраслі. Валынцы В.-Дзв.
БЭБАХ м. Трыбух. Бэбах бальшы ў каровы. Бакшты Іўеў. Бэбахі ў каровы. Паляцкішкі Воран., Навасёлкі Свісл., Сакаляны Сакол.
БЭБІНЫ мн. Дрыгва. На балоці, дэ прорва, конца нэ достанеш — гэто зовэцца бэбіны. Смаляніца Пруж.
БЭБЭХІ толькі мн. Вантробы, кішкі. Куонь так пробів жывуот, што аж бэбэхі павылазілі. Курашэва Чыж.
БЭГЛЯ ж. Бяглячка, уцякачка. Ныгдэ ны ділась гэта бэгля, шо втыкла с хлыва — прышла-такы додому. Сіманавічы Драг.; параўн. літ. bėglys, bėglė ‘бягун’.
БЭГНА ж. Гразкае месца, багна. Бэгна, дзе грась на вуліцы, на сенакосе, дзе рэтка калі высахня. Рыбчына Віл., Лапічы Асіп., Рудня Астравітая Чэрв.
БЭЗ I гл. БЕЗ
БЭЗ II, БЭС м. бат. Бэз. Бэз зацвіў. Дварчаны Паст. Бэз пад вакном расце. Чычалі Швянч. Бэзу насадылы. Сіманавічы Драг. Бэс цвіце красіва. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. польск. bez ‘тж’.
БЭЗВЛАДНЫ прым. Паралізаваны, нерухомы. Я была бэзвладная — адабрала бок, не чуствала ні рукі, ні нагі. Гемзы Шальч. У Вэрэміея одна нога бэзвладна. Курашэва Чыж.; параўн. польск. bezwładny ‘нерухомы; безуладны’.
БЭЗВСТЫДНІК, БЭСВСТЫДНІК м. Бессаромнік, нахабнік. По такуом бэзвстыднікові всёго можна сподіватісе. Бэзвстыднік остатні грошы с хаты забрав. Курашэва Чыж. Бэсвстыднік ты! Смаляніца Пруж.
БЭЗВСТЫДНІЦЯ ж. Бессаромніца, нахабніца. Бэзвстыдніця в самых майтках людям показуеце, чы йіх в школі учат? Курашэва Чыж.
БЭЗГОЛУОВ'Е гл. БЕЗГАЛОЎЯ
БЭЗДЭННІЦЯ гл. БЯЗДОННІЦА
БЭЗДЭННЫ гл. БЯЗДОННЫ
БЭЗКРЭСНЫ прым. Бязмежны. Бэзкрэсна даль. Бэзкрэсны ліес. Курашэва Чыж.; параўн. польск. bezkresny ‘тж’.
БЭЗНА ж. Бездань, прорва. Там балота, бэзна вялікая. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. бездна ‘тж’.
БЭЗПАНЬСЬКІ прым. Прыблудны, нічый. Бэзпаньська
123 👁