Новікі Гродз. Бухта — яма такая. У бухця рыбу лапаў. Быстрыца Астр. 2. Глыбокае месца. Бухта—дзе глыбей у канаве. У бухту ўляціш. Грыкені Вільн.
БУХЦЬ-БУХЦЬ выкл. Перадача гуку пры бурчанні ў жываце. Бухць-бухць — у жываце адбіваецца, як не травіць жалудак. Граўжышкі Ашм.; параўн. літ. bùkt 'тж'.
БУЦВЯЛЫ прым. Вялы, пажоўклы. Пад восень аір буцвялы дзелаіцца і сохніць. Мішневічы Шум.; гл. б у т в е ц ь.
БУЦЯЦЬ незак. Тое ж, што і б у т в е ц ь 1. Адзежа буцяя неперасушаная. Вецярэвічы Пух.
БУЧ м. 1. Рыбалоўная снасць, зробленая з лазы ці ніцяной сеткі і абручоў. Бучамі лавілі рыбу. Ёдлавічы Брасл. Буч плялі з лазы ці ляшчынніку і ставілі на глубокам месця міжды язоў. Мярэцкія Глыб. Буч рабілі з лазы. Быстрыца Астр. Буч — не сетка, ён доўгі і плецены з вітак. У бучу два лукі. Гемзы Шальч. Буч — з вітак. Буч, як і гарнец: у адным і ў другім канцы такія горлачкі, а ў сярэдзіне шырокая, устаўляецца ў станок, адна горлачка пасярэдзіне буча. Буч паставіў на рыбу лавіць. Чычалі Швянч. У буч улезе рыба. Грыкені Вільн. Бучы з лазы рабілі. Буч гадзіцца, калі нэраст. Магуны Паст., Граўжышкі Ашм. Лазовы буч быў у нас. Глівін Барыс. Буч з жылгуцей сплецены. Старыя Смільгіні Воран. З пруцікаў здзеланы буч. Лісна В.-Дзв. Буч плецены з нітак ці з шпагату, каблук — як дуга, іх тры штукі, наступныя — меншыя. Міратычы Карэл. Буч пахожы да нората, ён да двух метраў дліной, у хвост звужаны, круглыя душкі. На рыбу бучы паставіў. Кураполле Паст. Буч з нітак зроблены на палачкі, ён маленькі, а чарапло вялікая. Малькуны Ігн. Буч з ніткі, круглы, увахот і туды ўвайдзе, а назат не выйдзя. Старыя Трокі Трак. Буч — як невылівайка, ён плецены з сеткі і лазы. Вялікія Нястанавічы Лаг. 2. Кораб з лазы і саломы. Бучы плялі з саломы, у бучы муку ссыпалі, гарох, боп. Мярэцкія Глыб. 3. Кош. У бучы ягады збіралі. Саланое Віл. 4. перан. зневаж. Непаваротлівы чалавек. Ён, як буч, ня можа павярнуцца. Кураполле Паст.; параўн. літ. bùčius 'верша', лат. bucis 'звітае гняздо' (ЛТ, 170).
БУЧА ж. Тое ж, што і б у ч 1. Буча сплецена з дупцоў, скабы — як у кашы, душка ўгарэ і ўнізу. Бучу застаўлялі ў затоку, у горла заходзя рыба. Рыбчына Віл. Буча, яе з лазы плялі. Вострава Маст. Бучу робяць з грубых нітак, такі кашэль. На рацэ загараджваюць плот і ставяць бучу. Ахрэмаўцы Брасл. Бучу ставяць, як рыба нерастуе. Вялікія Баяры Шчуч. Буча плеценая з лазы, а бывае — з нітак. Рыбчына Віл. Буча круглая, плеценая з лазы. Жодзішкі Смарг. Буча — доўга, рыбу лавіць, з карэня яловага плялі. Вострава Маст.
БУЧКА ж. Тое ж, што і б у ч 1. Часцей рыбу лавілі бучкамі. Стральцы Гродз.
73 👁