Старонка 241
/ 513
Кураполле Паст., Саланое Віл.; параўн. літ. bumčioti, bumbseti 'тж'. БУНАВАЦЬ незак. Буяніць. Ён пачаў бунаваць, бунуя, лезе біцца. Бакшты Іўеў. БУНТ м. Маток, вясло. Бунт грыбоў насушыла. Масілавічы Сл.; параўн. ням. Bund 'тж'. БУНТАВАЦЦА, БУНТОВАТЫСЬ незак. 1. Хвалявацца, перажываць, нервавацца. Яна кляне яго, а я бунтуюся. Груздава Паст. Я ўсядно бунтуюся, яна [нявестка] нічога ня робіць. Ракаўскія Швянч. 2. Капрызіць. Нішо дытына бунтуіцьця. Сіманавічы Драг. БУНТАВАЦЬ незак. Бударажыць, збіваць з толку. Бацькі многа дзяцей бунтуюць. Быстрыца Астр. БУНТАНІНА ж. Блытаніна, непаладкі. І пашла ў іх бунтаніна, як той казаў. Пацаўшчына Дзятл. БУНТОВАТЫСЬ гл. БУНТАВАЦЦА БУНТЭЛІК м. Вязка льновалакна. Кужаль складаюць у бунтэлькі, пасярэдзіне перавязваюць, а кончыкі закручваюць — і ён не развальваецца. Рыбчына Віл. Бунтэлік часанаго лёну важыць дзесяць хунтаў. Асавец Віл.; параўн. літ. buntas (<ням. Bund) 'сноп, ахапак', buntelis 'маленькі сноп'. БУНЦІК м. памянш. Скрутак лазы. У лесе лазы нарэжа і накруця бунцікі маленькія. Масілавічы Сл.; гл. б у н т э л і к. БУНЬКА ж. 1. Шкляная пасудзіна, слоік. Куот побіў буньку з газом. Курашэва Чыж. 2. Гляк. Як ідэш жяты чы сіно грыбсты, то набырэш воды в буньку. Сіманавічы Драг. 3. Бурбалка. Діеті на водіе бунькі роб'ят. Курашэва Чыж. Дошч ідэ, бунькы збыгають на воді. Сіманавічы Драг. БУНЯК м. Пухір. Як натрэш гэтай травой, то схваціцца буняк на целе, бо апячэш ці вадою апарыш, паўсхватваюцца бунякі. Дзяніскавічы Ганц. БУОГМЭ, БУОГМЭЖЭ, БІГМА выкл. Далібог. А забожысе, што правду говорыш? — буогмэ, правду говору. Буогмэжэ, правда. Курашэва Чыж. Бігма, шо стэ правда. Радастаў Драг. БУОК гл. БОК БУПКА ж. Дробная бульбіна. Картошка ніколі насення не звядзе — хоць бупка ды будзя. Рудня Астравітая Чэрв. БУРА ж. 1. Буран, віхор. Такая бура, што ўсё ляцела. Старыя Трокі Трак. А потым як узнялася бура. Гемзы Шальч. Бура пананосіла пташак і арол быў. Альхоўцы Лях. Бура паласою ішла, крышы зносіла, разрушала зданье. Дзяніскавічы Ганц. Бура пранеслася — бураломы ў лесі. Хатынічы Ганц. 2. пры параўн. Як бура — быстрая. Яго жонка, як бура. Граўжышкі Ашм. БУРАВАЦЬ незак. Свідраваць. Свярдло буруя. Малахоўцы Бар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁
/ 513