Старонка 239
/ 513
БУЛЬБІНА ж. 1. Адзін клубень бульбы. Добрая бульба — бульбіна ў бульбіну. Ахрэмаўцы Брасл. 2. зб. Бульба. Дай бульбіну абрэжу, звару бульбіну. А бульбіну зварыш? Саланое Віл. БУЛЬБІШЧА н. Тое ж, што і б у л ь б о в і ш ч а. Па бульбішчу пасеялі жыта. Асавец Віл. БУЛЬБОВІСКА, БУЛЬБЯНІСКА н. Тое ж, што і б у л ь б о в і ш ч а. Па бульбовіску пасеіла. Старыя Трокі Трак. Бульбяніска там, дзе выбралі бульбу. Гемзы Шальч. БУЛЬБОВІШЧА, БУЛЬБЯНІШЧА н. Бульбянішча. Лён сеюць на бульбовішчы. Стральцы Гродз. Хлопцы пераворваюць бульбу на бульбовішчы. Вязынка Маладз. Бульбовішча пераараў. Ухвала Круп. На бульбянішчы жыта сеялі. Груздава Паст. БУЛЬБОЎНІК м. Націна бульбы. Бульбоўнік развесіў сохнуць. Крэва Смарг. Бульбоўнік пасох. Гемзы Шальч. Уручную сарвалі бульбоўнік. Ухвала Круп. Бульбоўнік трэба скасіць. Дварчаны Паст. БУЛЬБЯНІК м. Тое ж, што і б у л ь б о ў н і к. У каго кароўка ды мала пошару — даюць бульбянік. Кураполле Паст. Бульбянік змерзня і пасхне. Альхоўка Навагр. БУЛЬБЯНІКІ мн. кулін. Перапечкі, піражкі з бульбы. Даўней бульбянікі як спякуць, у балыпую чашку закладаюць і паліваюць тоўчанымі каноплямі. Мішневічы Шум. Бульбянікі даўней пяклі. Азяраны Раг. Бульбянікі з малаком укусныя. Беразіно Докш. БУЛЬБЯНІСКА гл. БУЛЬБОВІСКА БУЛЬБЯНІШЧА гл. БУЛЬБОВІШЧА БУЛЬБЯНКІ мн. Тое ж, што і б у л ь б я н і к і. Бульбянкі рабілі так: бульбу варылі, у ступі таўклі, дабаўлялі мукі — ячнай, пшоннай, бабовай ці гарохавай, качалі і рэзалі на кускі, саджалі на гарачую печ, яны падымаліся, былі пульхныя, тады мак церлі ці калапні і залівалі бульбянкі. Груздава Паст. Мачалі бульбянкі ў мак, у калапні, канапляная малако елі з бульбянкамы. Кураполле Паст. Бывала, ў пост ладзяць есці: раўгеню робяць, напякуць бульбянак. Мярэцкія Глыб. БУЛЬБЯННЕ н. Тое ж, што і б у л ь б о в і ш ч а. Ячмень пасеяла на бульбянні. Рыбчына Віл. Калі перавораваць будзеш бульбянне? Мачаск Бярэз.; параўн. літ. bulbiena 'тж'. БУЛЬБЯНЫ прым. 1. Прыгатаваны з бульбы. Салам прыкінута каша бульбяная — вот смашна. Ракаўскія Швянч. Будзям есці бульбяную кашу. Жодзішкі Смарг. Бульбяная ежа, бульбяныі камы. Лісна В.-Дзв. 2. Які жывіцца бульбай. Бульбяны чарвяк тоўсты, белы, яго куры ядуць. Ахрэмаўцы Брасл. 3. Прызначаны для бульбы. Бульбяную карзінку грыбоў прынёс. Ёдлавічы Брасл. БУЛЬБЯШНІК м. Той, хто харчуецца пераважна бульбя-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
/ 513