Старонка 238
◀ / 513 ▶
БУЛТ м. рыб. Тое ж, што і балтак. Бултам муцяць ваду. Старыя Смільгіні Воран. БУЛЫ мн. экспр. Лупатыя, зіркатыя вочы, вірлы. Як паставіць булы пулятыя, аж страшна. Глівін Барыс.; параўн. літ. būlis 'яблык', bubùlis 'невялікі круглы прадмет'. БУЛЬ м. Боль. Дай мне парашка ад булю галавы. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. ból 'тж'. БУЛЬБА, БУЛЬВА ж. 1. Клубні бульбы. Бульбу пасадзілі. Грыкені, Відаўцішкі Вільн. У нас бульба добра расце. Альхоўка Навагр. Пайду бульбу апраўлю. Саланое Віл. Палажу на сяўбу бульбу. Кураполле Паст. На бульбу ня сып буракі. Груздава Паст. Нігода, бракавала картоплі, а некалі бульва гаварылі. Тухавічы Лях. Я нэ копала бульвы ўвэчэры. Бульвы зварыш, бульвы запарыш. Смаляніца Пруж. Прыходзілі велькія патсвінкі ў бульву. Сакаляны Сакол. Заплытко бульва пасаджана. Крынкі Крын.; гл. ДАБМ, карта № 277. 2. Плады, што растуць на націне бульбы пасля цвіцення. Яблачкі на картофлі — то бульба. Старое Сяло Зэльв. 3. мн. бульбы. Тое ж, што і бурбалкі, 1. Бульбы скачуць на лужах. Навасёлкі Свісл., Мсцібава Ваўк. БУЛЬБАВЕНЯ н. Тое ж, што і бульбоўнік. Шчэ зялёна бульбавеня. Парэчча Гродз.; гл. ДАБМ, карта № 281; параўн. літ. bulbiẽniai 'тж'. БУЛЬБАНІСКА н. Тое ж, што і бульбовішча. На бульбаніска карову выжань. Вялікія Баяры Шчуч. БУЛЬБАТКІ гл. БУЛБАТКІ БУЛЬБА Ў КІСЛІ ж. кулін. Страва з бульбы з дабаўленнем кіслай рошчыны. Даўней варылі бульбу ў кіслі — з жытняй мукі рошчынкай залівалі. Ахрэмаўцы Брасл. БУЛЬБАЧНІКІ мн. кулін. Бульбянікі. Бальшы кацёл бульбы ў лупінах звараць, аберацъ лупіны, ёсць мука — туды муку сыпяць, намнуць гэту масу, распляскваяць, нажом рэжаць, на патэльню і патпякаяць, потым паштэтам, маргоўкай ці творагам начыняюць, заварачваюць, складаюць у вялікія місы і ў печ, кап прыпарыліся,— гэта і ест бульбачнікі. Жодзішкі Смарг. БУЛЬБАШНІК м. Тое ж, што і бульбоўнік. Бульбашнік памалу за дзень сажну. Асавец Віл. Бульбашнік пасох. Гайна Лаг. БУЛЬБЕЙНІК, БУЛЬБЕЎНІК м. Тое ж, што і бульбоўнік. Бульбейнік парос, што гай быў. Саланое Віл. Як з расой ганяюць бульбу — ядрэнный бульбеўнік. Мішневічы Шум. БУЛЬБЕЛІШЧА н. Тое ж, што і бульбовішча. Бульбелішча зааралі. Беразіно Докш. БУЛЬБЕЎНІШЧА н. Тое ж, што і бульбовішча. Па бульбеўнішчу жыта добра расцець. Валынцы В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶