Старонка 225
/ 513
БРЫГАДЗІР м. Кіраўнік брыгады. Брыгадзір загадваў на работу ісці. Паляцкішкі Воран. Сын быў брыгадзірам. Старыя Трокі Трак. Выбралі яго брыгадзірам. Кемялішкі Астр. Бронуся паставілі брыгадзірам. Ністанішкі Смарг. Прышоў брыгадзірам на стройку. Саланое Віл. БРЫГАДЗІРКА ж. Кіраўніца брыгады. Брыгадзірка тутака зайшла замуш. Асавец Віл. Наша брыгадзірка не едзе на нарат, па ціліфону нарат перадаюць. Вецярэвічы Пух. БРЫДА ж. 1. зб. Брыдота. У лес ісці — брыды баюся. Граўжышкі Ашм. Брыды многа ў лесі. Мсцібава Ваўк. Там страшна брыды многа, там гад ляжаў. Альхоўка Навагр. Брыда — прусакі былі, іх труціш, а яны плодзяцца страшна. Старыя Смільгіні Воран. Хватая брыды гэтай — камароў. Гемзы Шальч. Зачыняць коміна ні трэбо, бо брыкет — брыда гэта ваняя. Мсцібава Ваўк. 2. зб. абразл. перан. Бандыты, фашысты. Саветы пагналі брыду гэту, хай іх зямля не нося. Гемзы Шальч. 3. Нягоднік, паскуднік. Чорт з ім жыў бы з брыдой! Гемзы Шальч. Гэдакая брыда малая [гусянё] і трасе вялікага. Кіралі Шчуч. БРЫДЗІЦЦА, БРЫДІТІСЕ незак. Гідзіцца, адчуваць агіду. Я не брыджуся вамі. Смаляніца Пруж. Я брыдівсе б такойі роботы робіті. Курашэва Чыж.; параўн. польск. brzydzić się 'тж'. БРЫДЗЯЦЬ незак. Бегаць, насіцца. Дзеці брыдзяюць па ўсёй сенажаці. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. brydžiuoti 'тж'. БРЫДКА, БРЫДКО, БРЫТКА, БРЫТКО прысл. 1. Непрыгожа. Завешу гратку фіраначкай, а так брытка, стаіць усё. Дакудава Лід. 2. Непристойна. Брытка старой бабі так лаяцца. Кіралі Шчуч. 3. Сорамна. Ды як табе не брыдка такія словы гаварыць. Грыкені Вільн. Ды не брыдко ехаць, калі збруя харошая. Дзяніскавічы Ганц. Стаў ён стыдзіць яе, пастыдзіў — аш ёй брытка стала. Кіралі Шчуч. Брытка табе так казаць. Крынкі Крын. Брытко стала — застыдзіўся хлопяц. Вострава Маст. Брытко так гаварыць. Пацаўшчына Дзятл. Брытко так рабіць. Малахоўцы Бар. Брытко сварыцца. Галубы Маст. Як табе ні брытко! Стары Свержань Стаўб., Руднае Кап., Старое Сяло Зэльв. Як парвеш порткі, брытко будзя ў парваным хадзіць. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. brzydko 'тж'. БРЫДКІ, БРЫТКІ, БРЭТКІ прым. 1. Непрыгожы. Прыехаў сын у госці да бацькой і павёў жонку гародам — значыць, жонка брыдка, кап хароша, вёў ба вуліцай. Дзяніскавічы Ганц. Мой муш, хай мяккай будзе яму зямліца, быў багаты, але брыткі і стары. Карасіна Брасл. Брыткі ён — вялікі, худы. Асавец Віл. Але ў іх хлопяц брыткі і брыткая дзеўка. Кіралі Шчуч. Даўней дзеўка магла быць брыткая, неладная, а як пасах велькі, то і бралі замуш. Паляцкішкі Воран. Брыткая яна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
/ 513