Старонка 215
◀ / 513 ▶
БРАТАНІЧ м. Тое ж, што і братан. Мой братаніч у горат паехаў, там і ажаніўся. Старое Сяло Зэльв. БРАТАТІСЕ незак. Заводзіць дружбу, сябраваць. З йім трэба брататісе, бо то кепскі чоловіек. Курашэва Чыж. БРАТІХА гл. БРАЦІХА БРАТКА м. ласк. пры зваротку. Браток. А, братка, ты мой! Грыкені Вільн. БРАТКІ толькі мн. бат. Браткі. Палявыя браткі ад залатухі. Бакшты Іўеў. Браткі йе на полі. Вецярэвічы Пух. Браткі — у іх купаюць дзяцей. Рудня Астравітая Чэрв. БРАТКІЯ мн. прым. Буйныя, спорныя. А ягады сёлета такія вядроныя, такія браткія. Котчына Мядз. БРАТОВА гл. БРАТАВАЯ БРАТОЎКА ж. Тое ж, што і братавая. Братоўка ка мне прышла. Мішневічы Шум. Братоўка яна мая. Талейкі Швянч. БРАТЫ гл. БРАЦЬ БРАЎНА ж. Спінка ў ложку. Быстрыца Астр.; параўн. літ. briauna 'тж'. БРАЎНО н., БРАЎНА, БРОЎНА мн. Бервяно. Пяць браўноў прывёз дадому. Ухвала Круп. Былі браўна тоўстыя. Браўна падаставалі з балота. Альхоўцы Лях. Броўна трэба цягаць з вады. Азяраны Раг. БРАХА м. Тое ж, што і братка. А, браха, што я бачыў! Старыя Трокі Трак. БРАХАЦЬ незак. 1. Выць, брахаць. Даўна лясы былі — выйдзеш і слухаеш вечарам: ваўкі брэшуць і выюць. Саланое Віл. 2. перан. экспр. Балбатаць, малоць языком. Хлопцы прыдуць, дзеўкі і брэшаць усяк. Ракаўскія Швянч. 3. Нагаворваць, паклёпнічаць. Толькі брэша і брэша на людзей, усе яму дрэнныя. Гемзы Шальч. Ты будзіш брахаць, а мужык і рукі прыменіць, ты яму языком, а ён — рукамі. Кураполле Паст. ∇ А за лесам, за пралесам таратай брэша — зубы, язык. Ухвала Круп. БРАХЛІВЫ прым. перан. Балбатлівы. Брахлівы чалавек многа гаворыць. Кураполле Паст. А ён такі брахлівы. Магуны Паст. БРАХУН, БРЭХУН м. зневаж. Балбатун, хлус. Мана ўсё гэта, а сам ты брахун, якіх свет не відаў. Ухвала Круп. Вы ёго нэ слухайтэ, што вуон говорыт, бо то такі брэхун. Курашэва Чыж. БРАЦ выкл. Бац, бух. Яна брац каля дошкі — і ляжыць. Малькуны Ігн. БРАЦЕНІК м. Дваюрадны або траюрадны брат. Янук Зэнону браценік. Чычалі Швянч. Браценікі мае памёрлі. Лісна В.-Дзв. Браценікі на вяселле прыехалі. Ухвала Круп., Вецярэвічы Пух.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 513 ▶