Старонка 212
◀ / 513 ▶
бразгаюць на сталяванні. Кіралі Шчуч. Хто там бразгая палачкай? Гемзы Шальч. Чаго ты бразгаеш дзверамі? Кураполле Паст., Азяраны Раг. 3. Ляскаць зубамі. Воўк зубамі бразгая. Старыя Смільгіні Воран. Што ж, я буду ляскаць, бразгаць. Кураполле Паст. 4. перан. Упікаць. Вот ён мне і бразгая на вочы, што з гразі мяне выцягнуў. Лазічы Глыб.; параўн. літ. brązginti 'тж' (ЛТ, 167). БРАЗГАЧЫ толькі мн. Махры. Бразгачы ў хустцы. Вострава Маст.; параўн. літ. brizgenos 'тж'; гл. брызгачы. БРАЗГОЛКІ толькі мн. Шамкі, бомкі. Бразголкі — гэта званочкі, што каню вешалі на шыю. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. літ. brazgùliai 'тж' (ЛТ, 167). БРАЗГУЛІ гл. БРЫЗГУЛІ БРАЗГУЛЬНІК м. Рэмень для прымацавання званочкаў у шамках. Бразгульнік яшчэ і цяпер вісіць у сенях. Граўжышкі Ашм.; гл. бразгулі (ЛТ, 168). БРАЗГУННІК м. Тое ж, што і бразгульнік. На бразгуннік навязваюць бразгуны. Бакшты Іўеў. (ЛТ, 168). БРАЗГУНЫ, БРЫЗГУНЫ толькі мн. Тое ж, што і бразголкі. Бразгуны вешалі на шыю каню. Чычалі, Ракаўскія Швянч., Быстрыца Астр. Бразгуны былі на шэю для красаты. Магуны Паст. Даўней казалі: «Пазыч мне бразгуноў». Малькуны Ігн. У нас брызгуны называлі і шумёлы. Кураполле Паст. З брызгунамі паехалі на госці. Бакшты, Жылі Іўеў., Гемзы Шальч. Гадзінаў навешая на шыю і хадзіў, як з брызгунамі. Крэва Смарг.; параўн. літ. brazgũnai 'тж' (ЛТ, 168). БРАЗГУЧКА ж. Бразготка, балабон. Бразгучку цёлцы павесь, каб не згубілася. Беразіно Докш.; гл. бразголкі. БРАЗГУШКІ толькі мн. Тое ж, што і бразгуны. Бразгушкі накладалі каню на шыю. Вязынка Маладз. БРАЗДЫ толькі мн. Мяздра, драная бульба. Бразды — бульбу як старкуеш сырую. Чычалі Швянч. Нашаравала браздоў, буду бліны печ. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. brazdaĩ 'тж'. БРАК м. Нястача, адсутнасць чаго-н. Брак сілы, калі вылятая паследні рой. Старыя Трокі Трак. Не накасіў сена — брак кармоў. Стральцы Шальч. Мне воздуху брак. Гемзы Шальч. Вадэ брак у зямле. Кіралі Шчуч. У цябе брак солі ў гурках. Вялікія Баяры Шчуч. Брак здароўя. Дакудава Лід. Купіў бы, ды грошы брак. Старое Сяло Зэльв. От жыве, только пташынаго малака брак. Номікі Бабіц.; параўн. польск. brak 'тж'. БРАКАВАЦЬ, БРАКОВАТЫ незак. 1. Не хапаць. Што ёй бракуя? Кураполле Паст. Бракуіць пагоды. Магуны Паст. Скушна, нечага бракуя. Быстрыца Астр. Місаў бракавала, усяго там бракавала, не было там раскошы. Гемзы Шальч. Адзін тыдзянь бракавала корму. Стральцы Шальч. Сілы бра-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 513 ▶