Старонка 209
◀ / 513 ▶
БОСАЯ ЯЕШНЯ ж. кулін. Яечня. Калі цалкам наб'еш яец, то босая яешня. Пасека Ст.-Дар. БОСЕНЬКІ прым. памянш. да босы. Хадачке [від абутку] — гэта харашо, а так босенькі. Швэды Вільн. Зусім босенькі бегаіць. Дварчаны Паст. БОСОНОЧ прысл. Басанож. Обутісе бэз онучок чы скарпэтуов — босоноч. Наложы босоноч чосанкі і выйді зобач, чого собака брэшэ. Курашэва Чыж. БОСЫ прым. Неабуты. Босы ходзіць. Рыбчына Віл. Боса пойдзіш? Жылі Іўеў. Ты некалі і сама хадзіла боса, а сяганя і курыца абуваная. Альхоўка Навагр. Калісь босыя хадзілі. Ністанішкі Смарг. Да касцёлы ішлі босыя, а потым абуваліся — так было даўней. Старыя Трокі Трак. Калісь босы ідзеш да мястэчка, а на плячох боты нясеш. Мсцібава Ваўк. Няма як прайсці босаму. Вялікія Нястанавічы Лаг. Раса, раса, а я молада — боса. Ухвала Круп. БОСЯК м. 1. Бядняк. Богатыя біедных босякамі звут. Курашэва Чыж. 2. Нядбайны, негаспадарлівы чалавек. Некый босяк був той пан, бо цілого маёнтка прогойшыв. Тылько грошэй ёму досталось, алэ босяк босяком, той бідно жыв. Сіманавічы Драг. БОСЯК гл. БУСАК БОСЯНЬКАЙ прым. у знач. прысл. Басанож. Яна босянькай ходзіць. Старыя Трокі Трак. БОТ м. Бот скураны і гумовы. Абуў боты. Грыкені Вільн., Чычалі Швянч. Нашу боты. Рыбчына Віл. Нарабіў ты многа, нават бота не заклеіш. Сапоцкіна Гродз. Выръбатъвалі кожу і шылі мужскія боты, жэнскія чаравікі. Навікі Лудз. БОТКІ толькі мн. Ігліца хваёвых дрэў. Боткі асыпаюцца з хвайны, з еліны. Іх зграбаюць і падсцілаюць жывёлу. Боткаў прынёс падасладь у хляве. І на дрэве зялёныя боткі. Каўняны Гродз. Боткі на галэнзі хвойкі. Воўкуш Ліпск. БОЎДЗІЛА м. і ж. зневаж. Неразумны, дурны чалавек. Боўдзіла ты! Старыя Трокі Трак. Боўдзіла ты, неразумная! Вецярэвічы Пух. Вось дык боўдзіла! Дварчаны Паст. БОЎТ, БОЛТ, БОВТ м. 1. Тое ж, што і балтак. Рыбу заганяюць у сетку боўтам. Мсцібава Ваўк. Ловяць рыбу двоя і троя, адзін боўтам заганяя рыбу ў сетку. Малахоўцы Бар. Болт — длінны крук з булдавой. Мсцібава Ваўк. Болтам заганяюць рыбу. Магуны Паст. Балтом заганяюць рыбу ў сетку. Сапоцкіна Гродз., Быстрыца Астр. Бувтом рэбу гонять, ек ловлять. Радастаў Драг. 2. Тое ж, што і балбатун. Боўтам называюць таго, хто многа гаворыць. Малахоўцы Бар. БОЎТАНЫ прым. Перамяшаны, разведзены ў вадкасці. Боўтаную яешню робяць так: яйкі б'юць, малака дабаўляюць, мукі і разбоўтаюць. Рудня Астравітая Чэрв. БОЎТАЦЦА незак. Плёхацца. Боўталіся дзеці ў вадзе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 513 ▶