БОМБУОВЭЦЬ м. Самалёт-бамбардзіроўшчык. Бомбуовцюов налетіело, як воронуов. Курашэва Чыж.
БОМКА ж. 1. Тое ж, што і б о м а ч к а. Бомка — калоды паднімаць палка такая. Старыя Смільгіні Воран. Бомка ёсць падважываць корч. Бакшты Іўеў. 2. Дэталь рычага. Высякай бомку і закладай у шварначок — дэталь ляда. Бакшты Іўеў.
БОНДА ж. 1. Баханка хлеба. Бонду ці дзве бонды спячэш хлеба, і хватаіць. Ахрэмаўцы Брасл. Бонда хлеба. Ёдлавічы Брасл. Пяклі па чатыры бонды хлеба. Пастуху бонду хлеба давалі, мяса. Жылі Іўеў. Бонда — вялікі бахан хлеба. Старыя Смільгіні Воран., Бакшты Іўеў. Спякла велькія бонды хлеба. Вялікія Баяры Шчуч. Калісьці казалі: «Бонду хлеба спякла». Парэчча Гродз. Бонда—круглая булка хлеба. Чычалі Швянч. Бонду на патэльні спячы, калі няма на абет хлеба. Магуны Паст. 2. Скавароднік з хлебнага цеста. Бралі з дзежкі цеста і пяклі бонду на прэнткую руку на скаварадзе ці на блясе. Галубы Маст. Адняла цеста с хлеба і спякла бонду. Пацаўшчына Дзятл. Можна было спячы бонды з хлебнага цеста, на іх натыканы дзіркі. Мсцібава Ваўк. Із хлебнага цеста пяклі бонду, групша не была, як на тры пальцы, на лісце пяклі. Кураполле Паст. Даўней пяклі бонды с хлебнай рошчыны, і мама пякла. Вялікія Баяры Шчуч. Бонда — віда тоўстага бліна. Дакудава Лід. 3. Праснак. Бонда пяклася з аржаноя мукі, соды сыпалі, падсалоджаная. Малахоўцы Бар. 4. Печыва з бульбы і мукі з рознымі прыправамі. Бульбу таркуюць, у клінку выціскаюць, бяруць ліст капусты, туды выцісняныя гэтыя бонды, мукі чуць-чуць і ў печ, спякуць, парэжуць на кусочкі і калапнямі запраўляюць. Жодзішкі Смарг. Бонды пяклі з бульбы і дабаўлялі мукі. Бакшты Іўеў. Парылі картошку, клалі соду або з дражджыма і пяклі кругленькую бонду. Дакудава Лід. Сяменя напражом, у ступя натаўчом, потым натаргуям картошкі — і накрывалі слоям і пяклі бонды на капусным лісце на таку ў печы. Старыя Трокі Трак. Наварыць бульбы з лупінамі, таўкачом умеся, ячнай мукі ўсыпя, патаўчэ каноплі і ў бульбу, перамяшая, расплешчая і запякая. Вязынка Маладз. Бонда так пячэцца: у цёртую картофлю насыпле грэцкай мукі нагуста, шчэ дрожжы, ягады, дубовага лісця пасцеля і ў печ сугне. Пацаўшчына Дзятл. Бульбу таркуям і бонды пячом, елі з малаком. Стральцы Шальч. Даўней картошку шаруям, падмяшаям мукі грачышнай, соды ўсыпям і бонды пяклі. Мак малолі, прысалодзіш сахарынаю мак і мачаям бонды. Напякла бондаў грачышных. Кіралі Шчуч. Бонды пяклі часам з картопляў цёртых. Навасёлкі Свісл. Спякла бонду с картошкі і мукі троху дабавіла. Альхоўцы Лях. Бонду пяклі з бульбы, мукі і клалі дрожджы. Бандэ пяклі, напячэш зімой бондаў. Старое Сяло Зэльв. Таркавалі картоплю і грэцку муку сыпалі і пяклі бонды. Каўняны Гродз. Некалі
174 👁