Старонка 200
/ 513
хан з млекам стаіць на стале. Старыя Смільгіні Воран. З-пад бляхана малако. Беняконі Воран. БЛЯШАК м. Бляшаная банка з вузкім горлам. Бляшак стаяў з нафтай. Альхоўка Навагр. БЛЯШАНКА, БЛІШАНКА ж. 1. Тое ж, што і бляхан. Бляшанка смятану адлучае, а тут унізе посная малако. Жылі Іўеў. Блішанка з бляхі для атстойвання малака. Мярэцкія Глыб. 2. Бляшаны куфэрачак. Ніткі складзяны ў бляшанку. Магуны Паст. БЛЯШЫЦЬ незак. Зіхацець, ззяць. Аш бляшыць у хаце ад кветак. Бакшты Іўеў. БЛЯЯЦЬ гл. БЛЕЯЦЬ БО злуч. Таму што, паколькі. Табе няможна туды хадзіць, бо там хворыя. Прадалі карову, бо не давалася даіцца. Ністанішкі Смарг. Буйно крышу капусту, бо для кароў. Номікі Бабіц. БОБ гл. БОП БОБАЛАКА ж. бат. Гарлачык. Рачныя бобалакі жоўтым цвітуць. Вецярэвічы Пух. БОБЁР гл. БАБЁР БОБОВІЕНЕ гл. БАБАВЕНЁ БОБОЎНІСКО н. Тое ж, што і бабовіска. Бобоўніско позберано. Хатынічы Ганц. БОБР, БОБЭР м. Тое ж, што і бабёр. Згрыжана бабрамі асіна. Бобр паплыў на той бераг. Бобры ест тут. Швэды Вільн. Бобрэ ёсць на Ражджалаўскай канаве. Бобэр тоўсту осіну пэрэгрыз. Хатынічы Ганц. БОВТ гл. БОЎТ БОГАВА КАРОЎКА гл. БОЖАЯ КАРОЎКА БОГАТЭРЭСКО н. павел. Асілак. Твый батько богатэрэско быў. Дзмітравічы Кам. БОГАЧЭННО прысл. Шмат, багата. Мешкоў богачэнно понасыпалі. Малыя Аўцюкі Калінк. БОГЛАСНІК м. Зборнік рэлігійных песень. Колісь кажны ўчэнік міев богласніка. Курашэва Чыж. БОГОБУОЙНЫ прым. Веруючы. Богобуойны чоловіек нікому кэпского нэ зробіт. Курашэва Чыж. БОДЕХА зб. ж. Ігліца хвоі. Пойду в ліес бодеху грэбты. Горск Бяроз. БОЕЦ гл. БАЕЦ БОЁВЫ гл. БАЯВЫ БОЖАВА КАРОЎКА гл. БОЖАЯ КАРОЎКА БОЖА ДРЭЎКА ж. бат. Спаржа. Божа дрэўка, як ёлачка, мяканькая, у агародзе расцець. Ахрэмаўцы Брасл. Божа дрэўка ад зубоў вараць, палошчаць рот. Лісна В.-Дзв. БОЖА КАНАПЕЛЬКА ж. бат. Дрыжнік. Малыя Аўцюкі Калінк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 513