чало загарвацца бліско агню. Альхоўка Навагр. Бліско кустоў карова ляжала. Навасёлкі Свісл.
БЛІСКАВІЦА ж. Маланка. Бліскавіца папаліла гарэхі. Рыбчына Віл. Бліскавіца з громам, а без грому — маланка. Ністанішкі Смарг. Бліскавіца папаліла грыку. Старыя Смільгіні Воран. З громам бліскавіца бывае. Кемялішкі Астр. Впэруч відно бліскавіцу, а послі чуті груом. Курашэва Чыж.; гл. ДАБМ, карта № 311; параўн. польск. błyskawica 'тж'.
БЛІСКАВЫ прым. Тое ж, што і блішчасты. Бліскавыя ніткі. Багушэвічы Бярэз.
БЛІСКАНУЦЬ зак. Бліснуць. Другі рас агонь бліскануў. Мсцібава Ваўк.
БЛІСКАЎКА ж. Тое ж, што і бліскавіца. Бліскаўкі я не бачыла. Вецярэвічы Пух.
БЛІСКАЦЕЦЬ незак. Ззяць, блішчэць. У хаці бліскаціць — усё чыстае, пазапінаны окна. Дзяніскавічы Ганц.
БЛІСКАЦІ, БЛІСКАТІ незак. Бліскаць. Бліскае моцно — дошч будэ. Смаляніца Пруж. ◊ Очыма бліскаті — саромецца, апускаць вочы; свяціць вачыма. Як всіе дары дают, то я очыма буду бліскаті. Курашэва Чыж.
БЛІСКІ прым. 1. Блізкі, недалёкі. Бліскоя поля. Рыбчына Віл. 2. Добра знаёмы, аднавясковец. Паставілі [на працу] бліскога, а не далёкага. Лоск Валож. 3. Родны. Можа якая бліская, а я не ўзнала. Ахрэмаўцы Брасл. Ён мне бліскі. Ракаўскія Швянч. ◊ Бліскі свет, блізак свет — далёка. За бліскі свет нада хадзіць. Мярэцкія Глыб. Бліскі свет прайшоў напрасна. Рудня Астравітая Чэрв. Блізак свет хадзіць кожан дзень. Міратычы Карэл.
БЛІСКО гл. БЛІСКА
БЛІСКУШЧЫ прым. Тое ж, што і блішчасты. Дівчынята любят в бліскушчы платія вбіратісе. Курашэва Чыж.
БЛІСЦЯСТЫ, БЛІСЦЯШЧЫ прым. Тое ж, што і блішчасты. Блісцясты камень. Быстрыца Астр. Каменьчыкі блісцяшчыя. Вецярэвічы Пух.; параўн. руск. блестящий 'тж'.
БЛІШАНКА гл. БЛЯШАНКА
БЛІШЧАСТЫ, БЛІШЧАТЫ, БЛІШЧАЧЫ, БЛЫШЧЯЧЫЙ прым. Бліскучы. Галянішчы ў ботах блішчастыя. Каўняны Гродз. Жук такі ўжо блішчасты. Ванелевічы Кап. Блішчатыя боты, хоць глядзіса. Номікі Бабіц. Скорынка ў хлебе блішчата. Смаляніца Пруж. Блішчачы відэлац, блішчача міска. Вялікія Баяры Шчуч. У гадзіны скура блішчача. Мсцібава Ваўк. Блышчяча цяцька. Сіманавічы Драг.
БЛІШЧУК м. Тое ж, што і бліскавіца. Грому не чуваць — адны блішчукі. Старыя Смільгіні Воран.
БЛІШЧУСТЫ прым. Тое ж, што і блішчасты. Блішчусты пярсцёнак с плешкаю. Бакшты Іўеў., Рудня Астравітая Чэрв.
75 👁