Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
БЛІШЧУЧКІ' мн. Узор у выглядзе зорачак. Панчохі блішчучкамі зроблены былі. Старыя Смільгіні Воран. БЛІШЧЭ'ЦЬ незак. 1. Блішчэць. Бот блішчыць. Паляцкішкі Воран. Самавар стаў блішчэць, як пачысціла. Кемялішкі Астр. 2. Бліскаць. Накрыш блішчэла малання. Саланое Віл. 3. перан. Пазіраць. Блішчыць у вочы — яму так хочацца пакатацца. Раўбічы Мін. БЛСУХА гл. БЛЫХА' БЛО'ЦКО н. Балота, гразь. Блоцко тут у натай вёсцы. Новікі Гродз.; параўн. польск. разм. btotko 'вялікая гразь'. БЛО'ШКАЦЬ незак. Абіваць снапы. Блошкалі ап старану снапы. Ракаўскія Швянч.; параўн. літ. blokšti тж'. БЛОШЧЬГЦА гл. БЛАШЧЫ'ЦА БЛУД, БЛУТ м. 1. Блуканне. Блут найшоўся на міне — заблудзіла ў лесе. Бакшты Іўеў. Узяў блут — не даў рады выйці з лесу ці дзе з балота якога. Мсцібава Ваўк. У лесі блут нейкі, нечыста сіла водзіць. Жылі Іўеў. Ухапіў блут, золудзіўся. Вялікія Баяры Шчуч. Някый блуд на мынэ найшоў, дорогы ны найду. Сіманавічы Драг. 2. Трызненне. Гэта ўсё блуд ад хворай еалавы. Беразіно Докш. 3. Зман. Яны яго ў блут nycцілі. Граўжышкі Ашм. 4. Бязглуздзіца, глупства. A блут гэта, што ён пляцець. Кураполле Паст. 0 Іті в блут — ісці невядома куды. Куонь в блут побіег. Коп ты в блут пушов! Курашэва Чыж. БЛУДА'ВЫ прым. Блудлівы. Ен блудавы чалавек. Быстрыца Астр. БЛУ'ДЗЕНЬ м. асудж. Валацуга. Блудзень, дзе ты ходзіш? Мішневічы Шум. БЛУ'ДЗГЦЬ незак. 1. Трызніць (у час хваробы). Хворы блудзщь у сне. Пацаўшчына Дзятл., Беразіно Докш. 2. перан. Гаварыць недарэчнае, балбатаць. Ты блудзіш, ня тоя гаворыш. Ахрэмаўцы Брасл. Блудзіць абы-што. Дакудава Лід. Што яна блудзіла тут? Кураполле Паст. БЛУДЗЯ'ШЧЫ, БЛУДЯ'ШЧЫ прым. Бяздомны, блудны. Нейкі блудзяшчы сабака бегаіць. Ахрэмаўцы Брасл. Чаго ты ходзіш, як блудяшчы? Курашэва Чыж. БЛУ'ДНА прысл. Нязручна, няёмка. Я па сцяне снавала— покі привыкла да гэтых кроснаў, так было блудна. Ракаўскія Швянч. БЛУ'ДШК м. асудж. Няверны муж, распуснік. Блуднік— той, хто заблудзіўся да чужой бабы. Рыбчына Віл. Блуднік завом таго, хто ходзіць к чужим бабам i свая ё. Азяраны Раг. БЛУ'ДНЩА ж. асудж. Няверная жонка, расгіусніца. Яго жонка была блудніца. Азяраны Раг. БЛУЖДА'ЦЬ незак. Блукаць. Па грибах хадзя, большэ блуждаіш. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. блуждать тж\ БЛУ'ЗНЩЬ гл. БЛЮ'ЗНЩЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

блашчыца, блошкаць, блудзгць, блуднща, блудшк, блуждаць, блузнщь, блюзнщь, блўдзіла, блўдзіць, зблудзіў
9 👁
 ◀  / 513  ▶