Старонка 194
◀ / 513 ▶
БЛАЎКІНЯЦЬ незак. экспр. Лайдачыць, малоць языком, балбатаць. Ты блаўкіняеш без дзела. Кураполле Паст.; параўн. літ. bliaukóti 'балбатаць'. БЛАШЧЫЦА, БЛОШЧЫЦА ж. заал. 1. Клоп. Цяпер блашчыцаў і блох няма. Дакудава Лід., Вялікія Баяры Шчуч., Пацаўшчына Дзятл. Блашчыцы смаглые. Старыя Смільгіні Воран. Даўней у хаце блашчыцы былі. Паляцкішкі Воран. Блошчыца кусае. Смаляніца Пруж. 2. Блыха. Колісь блошчыцы прыгалі. Малыя Аўцюкі Калінк. БЛЕДЫ гл. БЛЯДЫ БЛЕЯЦЬ, БЛЯЯЦЬ незак. Бляяць. Авечка блеіць. Кемялішкі Астр. Бляе авечка, авечкі бляюць. Рудня Астравітая Чэрв., Мярэцкія Глыб. БЛЁКАТ м. бат. 1. Блёкат. Блёкатам труюцца дзеці. Старыя Трокі Трак. Блёкат расцець каля возіра скрось, высокій, бела цвіціць, лісця, як у маркоўніка, карову абдуваіць, як блёкату аб'есца, ён шкодны. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Лёк. Даўней пакупалі блёкат [ад селядцоў] і елі з бульбай. Старыя Смільгіні Воран. ◊ Блёкату наесціся — адурнець. Што ты, блёкату наеўшыся? Жылі Іўеў.; параўн. літ. bliūkas 'раска'; bliūkata 'гразь'. БЛЁКАТНІК м. бат. Тое ж, што і блёкат 1. Блёкатнік шкодны. Рыбчына Віл. БЛЁТКАЦЬ незак. Пляткарыць, абгаворваць. Яна блёткаіць, па сяле ходзячы. Асавец Віл. БЛЕЎЦЕЦЬ гл. БЛЯЎЦЕЦЬ БЛЁХАТ м. Тое ж, што і блёкат 2. Даўней купяць блёхату ад селятцоў і з бульбай елі, так смашна было. Старыя Смільгіні Воран. БЛЁХАЦЬ, БЛЁХТАЦЦА незак. Ільсніцца. От сыты конь — аж блёхае, аж блёхтаецца. Раўбічы Мін.; гл. бляўцець 1. БЛІВАНЯ н. Ваніты. Напіўшысь да бліваня — малакасос. Скрудалена Даўг. БЛІЖА прысл. Бліжэй. Дачка пераехла да нас бліжа. Ахрэмаўцы Брасл. БЛІЗЕНЬКА прысл. Блізка, недалёка. Добра, што рэчка блізенька. Кураполле Паст. БЛІЗНА, БЛЮЗНА ж. 1. Блюзна. Крэва Смарг. Як парвецца нітка, а ні астанаўліваецца ткаць — на палатне палучаецца блізна. Стральцы Гродз. І як увядзеш ташчаніцу, то блізна будзе на палатне. Саланое Віл. Блізна — калі дзве ніткі асновы ідуць зверху, а між імі зарвецца адна нітка, а ткуцца дзве. Малахоўцы Бар. Гэто ж я блізну наткала. Дзяніскавічы Ганц. Як тчэш, то гледі, коб блізны нэ было. Курашэва Чыж. Тку я і ніправільна скінула — блюзна ідзець. Індра Красл. 2. Узор на тканіне. Пасцілкі ткалі ў блізны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 513 ▶