БЛАГАВА'ЦЬ незак. безас. Пуставаць. Зямля благавала, не засеяна была. Малыя Аўцюкі Калінк. БЛАГАВЕ'ШЧАННЕ, БЛАГАВЕ'ШЧА БЛАГАВЕ'ШЧАНА ж. рэліг. Хрысціянскае свята, якое адзначаецца 25 сакавіка ст. ст. На благавешчанне ляпёшкі пяклі — буславу лапку. Галубы Мает. На благавешча бацян прыляціць абязацельна. Кіралі Шчуч. Плот да благавешчаны не гарадзілі, кап засухі не было. Вецярэвічы Пух. БЛАГАЕ'ЖЛІВЫ прым. Пераборлівы. Наш бораў благаежлівы. I чалавек можа быць благаежлівы — яму ўсё не ў лат. Лісна В.-Дзв. БЛАГАТА' ж. 1. Зло, нядобры ўчынак. Сівы Янук жыў, ні ён каго скляў, ні ён благату каму зрабіў. Добры хазяін благаты ня зробіць. A ёсць людзі, што благату заўсягды робяць. Груздава Паст. 2. Благі, злы чалавек. Не прыму благату ў хату. Бакшты Іўеў. Пакінулі благату гэту [свякроў] мне. Haвасёлкі Свісл. 3. Гора, нядоля. Каму яна дабрату, благату раскажыць? Саланое Віл. 4. Дрэнны настрой, цяжкія перажыванні. Як зойдзіць благата ў галаву — людзі заканчаваюць жысць самагупствам. Кураполле Паст. 5. Toe, што не мае каштоўнасці, няякаснае. Благата, а ня вэлна! Альхоўка Haвагр. Сама благата, калі першы рас чэшуць. Дакудава Лід. V Добраму чалавечку добра i ў запечку, а благаце плоха i на куце. Багушэвічы Бярзз. БЛАГЕ'НАЧКІ прым. Худзенькі. А яна благеначка. Старый Смільгіні Воран. БЛАГЕ'НЬКІ прым. 1. Худзенькі, слабенькі. Благенькая дзіця. Дакудава Лід. ён быў тоненькі, благенькі. Тухавічы Лях. Я была благенькая-благенькая. Старыя Смільгіні Воран. 2. Маленькі, змарнелы. Усе курачкі благенькія, увоеень вывеліся. Стральцы Шальч. 3. Драбнюткі. Благеньке зернятко — як однэ, а як много — то благенькіе, зернятка ў трэцяе вухо ідзе, як арфуюць. Дзяніскавічы Ганц. 4. Заглушаны, зніцелы (пра расліну). Саўсём благенькія бурачкі, трава заглушыла. Малахоўцы Бар. 5. Трухлявы, старэнькі. Там стаяў благенькі домік. Мсцібава Ваўк. Ляплёнка — хатка благенькая. Шамялі Брасл. 6. Паношаны, бляклы. Благенькая хустка на галаве. Дакудава Лід. БЛАГГ прым. 1. Худы, змарнелы, слабы. Вельмі ён марны, благі зрабіўся. Хатынічы Ганц. Зусім слабы хлопчык, благі, не відаць, што яму сем гот. Пацаўшчына Дзятл. Благая Ядзя, яна без абеду робіць. Кіралі Шчуч. Паглядзі — благоя цяля. Альхоўцы Лях. Вясной благая скаціна. Лісна В.-Дзв. 2. Злы. Благі гаворыць i робіць блага. Ністанішкі Смарг. Благі чалавек, нехарошы. Быстрыца Астр. Благі сусет. Кемялішкі Астр. Гэта баба была благая. Ахрэмаўцы Брасл. Зберуцца благія людзі — гэта банда. Магуны Паст. Благоя дзіця, усю
Дадатковыя словы
благаваць, благавешчана, благеначкі
4 👁