БІЛЬМА'ТЫ прым. Вірлавокі. Більматы той, у каго вочы вялікія. Саланое Віл. БІЛЯ'К м. бат. Шампіньён. Білякі пад нізом ружовінькія, растуць na выганах, іх ядуць, ёсць пад нізом чорныя, тых не ядуць. Як адзін — то біляк. Мярэцкія Глыб. БГМБЭР м. Гарэлка хатняга вырабу, самагонка. Тэпэр за бімбэр, як хтось жэнэ, то муоцно карают. Курашзва Чыж.; параўн. польск. bimber тж'. БГНДА ж. зневаж. Гультаяватая жанчына. Бінда — гэта лянівая баба. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. літ. bifide гультай'. БІНДА'С м. Цяслярская сякера. Біндас — тапор адбіваць, адкалаваць ад броўнаў аскалёпкі. Мярэцкія Глыб. Біндас — тапор тоўсты. Біндасом адбіваюць трэскі. Ахрэмаўды Брасл. Біндас — длінная сякера. Жодзішкі Смарг.ням. Bindaxt тж'. БГНДАЦЦА незак. Матляцца, целяпацца. Той пузыр з осамі сівы-сівы, што nanep, быў павуценям зачэплены за сук грушэ i біндаўся-біндаўся. Кіралі Шчуч. БІНДЖА'К, БІНЧА'К м. Пінжак. Бінджак надзеў i naшоў. Рудня Астравітая Чэрв. Бінчак летні купляюць. Альхоўцы Лях. БІНКУК м. Страўнік жывёлы. Бінюк у свіні, у каровьс, авечкі — у каждага жывёла. У каровы бінюк травою забіўса. Кузьм ічы Люб. БІРАГАВУ'ШКА ж. Toe ж, што i б е р а г у л ь к а. Так завуць ластаўку, што гнёзды робіць у беразе ракі. Кураполле Паст. БГРЗГЕЛА ж. заал. Від авадня. Бірзгела кусаіцця. Малькуны Ігн.; параўн. літ. birzgele тж'. БГРКА ж. 1. Драўляны гузік. Бірка — гузік з дрэва, які ўшывалі, нітка нападала ў рысток, ножам выразаны. Груздава Паст. Біркі ў кажух ушывалі. Крэва Смарг. 3 дзерава paбіліся біркі доўганькія. Малахоўцы Бар. 2. Дошчачка з умоўным абазначэннем, надпісам. Да аўчынf што вырабляюць, зазначыць трэба — сколькі іх. Усё гэта зарэжа на палачку — i біркай звалі. Галубы Мает. Як кожы здавалі, да кожы бірку прычэплювалі. Валынцы В.-Дзв. БГРТАЧКА ж. 1. памянш. да б i p к а 1. Біртачкі прышыла да штаноў. Кураполле Паст. 2. Скураны акравак. Кураполле Паст. БІРУ'ЛІ мн. Toe ж, што i б а м б у л і. Как авца бежыць, удараюцца адна аб адну бірулі, што дзіравяшачкамі бырбыр. Как ў воўне многа біруляў, зацягнуць у возера, вымыюць, высыхнець i стрыгуць. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. birŭlis 'круглы маленькі прадмет
Дадатковыя словы
бірагавушка, смарг.<ням
3 👁