БГЗДРЫС м.} БГЗДРА ж. Бясхвосты, бясхвостая. Кот — біздрыс, біздра карова. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. bizdrys тж' (ЛТ, 166). БІЗУ'Н м. Пуга, бізун. Бізун— бічавіска i біч. Чычалі Швянч. Звіў віраўчаны бізун, ёсць i раменны бізун. Ахрэмаўцы Брасл. Узяў бізун i давай мясіць сваіх братоў. Дзевятні Валож. БІКЛА'ШКА ж. 1. Toe ж, што i б а p ы л к а I. Біклашка, у ёй два дзянцы [дны], ваду бралі на поля. Рудня Астравітая Чэрв. Налі вады ў біклашку. Глівін Барыс. Патом бярэ ў біклашку гарэлкі налівае. Глебавічы Мін. 2. Toe ж, што i б а к л а ш к а. 2. Біклашка — салдацкая фляшка. Жодзішкі Смарг. БІ'ЛА I, БІ'ЛО н. 1. Жзрдка, прымацаваная да столі для падвешвання калыскі. Ля печы стаяў слуп i да слупа да сцяпы прыкраплялася жэртка — называлі біла. Вецярэвічы Пух. Ыла — жэрдка ад стаўпа да сцяны, за біла чаплялі люльку ці гушкалку. Рудня Астравітая Чэрв. За біло калыхалі. Вазьмі за біло i калышы. 3 ляшчыны біло гнулі з гарэшніка. Баброўнікі Гарад. 2. Бакавыя планкі для замадавання балясак у драбіне воза. У драбіне верхняе i ніжняе біла. Вецярэвічы Пух. 3. Спінка ў ложку. Біло ў лошку, дзе падушка ляжыць. ГІсярцы Шчуч. Выцяўся аб біло лошка. Альхоўды Лях. У лошку e біло. Дзяніскавічы Ганц. 4. Верхняя рухомая частка дерніцы. Біла ў мяльніцы, шчэлкі павыбіваныя ў біля. Мярэцкія Глыб. 5. Баёк у званку. Біла ў званках у сярэдзіне. Беразіно Докш. 6. Набільніцы. Вылезла трасцінка з берда, паламалосё біло, німа як ткаць. Дзеравяным білом дабіваецца уток. Баброўнікі Гарад. 7. перан. асудж. Гультай, абібок. Біла той, хто ня хочыць робіць. Лісна В.-Дзв. БГЛА II н. Пасудзіна, якой насыпалі збожжа. Біла — дліннае з жэсці, большае, як вядро, чэрпаеш з кучы дабро i ў мяхі сыпеш. Мішневічы Шум. БІЛЕ'Т м. устар. Дазвол у пісьмовай форме на права збірання грыбоў, ягад у панскім лесе. Некалі за Польшчай трэда было білет браць — як німа білета, гаёвы зловіць, грыбы i ягады адбярэ. Бакшты Іўеў. БГЛІЦЫ мн. Toe ж, ніто i б і л а I, 2. Дзве біліцы ў драбінах [воза] — верхняя i ніжняя. Рудня Астравітая Чэрв. БІ'ЛКА ж. Toe ж, што i б i л а I, 2. У драбінах верхняя білка i ніжняя быка, куды ляскі ўстаўляюць. Рудня Астравітая Чэрв. БІЛО'К гл: БЯЛО'К БІЛУ'ХІ толькі мн. бат. Траста мужчынскіх асобін канапель, плоскуні. Нада білухі з канапель выбраць i паслаць. Мярэцкія Глыб.* гл. ДАБМ, карта № 283. БІЛБЗГН м. Бензін. ён більзін вазіў. Ёдлавічы Брасл
Дадатковыя словы
бялок, білок
3 👁