БІЗДРЫС м., БІЗДРА ж. Бясхвосты, бясхвостая. Кот — біздрыс, біздра карова. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. bizdrỹs 'тж' (ЛТ, 166).
БІЗУН м. Пуга, бізун. Бізун — бічавіска і біч. Чычалі Швянч. Звіў віраўчаны бізун, ёсць і раменны бізун. Ахрэмаўцы Брасл. Узяў бізун і давай мясіць сваіх братоў. Дзевятні Валож.
БІКЛАШКА ж. Тое ж, што і барылка I. Біклашка, у ёй два дзянцы [дны], ваду бралі на поля. Рудня Астравітая Чэрв. Налі вады ў біклашку. Глівін Барыс. Патом бярэ ў біклашку гарэлкі налівае. Глебавічы Мін. 2. Тое ж, што і баклашка. 2. Біклашка — салдацкая фляшка. Жодзішкі Смарг.
БІЛА I, БІЛО н. Жэрдка, прымацаваная да столі для падвешвання калыскі. Ля печы стаяў слуп і да слупа да сцяны прыкраплялася жэртка — называлі біла. Вецярэвічы Пух. Біла — жэрдка ад стаўпа да сцяны, за біла чаплялі люльку ці гушкалку. Рудня Астравітая Чэрв. За біло калыхалі. Вазьмі за біло і калышы. З ляшчыны біло гнулі з гарэшніка. Баброўнікі Гарад. 2. Бакавыя планкі для замацавання балясак у драбіне воза. У драбіне верхняе і ніжняе біла. Вецярэвічы Пух. 3. Спінка ў ложку. Біло ў лошку, дзе падушка ляжыць. Пісярцы Шчуч. Выцяўся аб біло лошка. Альхоўцы Лях. У лошку е біло. Дзяніскавічы Ганц. 4. Верхняя рухомая частка церніцы. Біла ў мяльніцы, шчэлкі павыбіваныя ў біля. Мярэцкія Глыб. 5. Баёк у званку. Біла ў званках у сярэдзіне. Беразіно Докш. 6. Набільніцы. Вылезла трасцінка з берда, паламалосё біло, німа як ткаць. Дзеравяным білом дабіваецца уток. Баброўнікі Гарад. 7. перан. асудж. Гультай, абібок. Біла той, хто ня хочыць робіць. Лісна В.-Дзв.
БІЛА II н. Пасудзіна, якой насыпалі збожжа. Біла — дліннае з жэсці, большае, як вядро, чэрпаеш з кучы дабро і ў мяхі сыпеш. Мішневічы Шум.
БІЛЕТ м. устар. Дазвол у пісьмовай форме на права збірання грыбоў, ягад у панскім лесе. Некалі за Польшчай трэба было білет браць — як німа білета, гаёвы зловіць, грыбы і ягады адбярэ. Бакшты Іўеў.
БІЛІЦЫ мн. Тое ж, што і біла I, 2. Дзве біліцы ў драбінах [воза] — верхняя і ніжняя. Рудня Астравітая Чэрв.
БІЛКА ж. Тое ж, што і біла I, 2. У драбінах верхняя білка і ніжняя білка, куды ляскі ўстаўляюць. Рудня Астравітая Чэрв.
БІЛОК гл. БЯЛОК
БІЛУХІ толькі мн. бат. Траста мужчынскіх асобін канапель, плоскуні. Нада білухі з канапель выбраць і паслаць. Мярэцкія Глыб.; гл. ДАБМ, карта № 283.
БІЛЬЗІН м. Бензін. Ён більзін вазіў. Ёдлавічы Брасл.
74 👁