кап і муха не бзыкнула — тады засну. Вецярэвічы Пух. Бзыкнула пчала. Граўжышкі Ашм.
БІБУЛА ж. Каляровая дэкаратыўная папера. Парэт с'ятом трэба бібулы купіті і вінкі на образы поробіті. Курашэва Чыж.; параўн. польск. bibuła 'прамакальная папера, прамакатка'.
БІГМА гл. БУОГМЭ
БІГУНКА ж. мед. Панос. Так звут хворобу, як жывуот боліт і на двуор гоніт. Курашэва Чыж.; параўн. польск. biegunka 'тж'.
БІГУНЫ гл. БЕГУНЫ
БІДУЛЬКА ж. ласк. Небарака, нябога, гаротнік (пераважна пра дзіця). Бідулька, чогось ты плачэш? Курашэва Чыж.
БІЕГАЦІ гл. БЕГАЦЬ
БІЕШЧЫ гл. БЕГЦІ
БІЖДЖАЦЬ незак. Тое ж, што і бзыкаць. Мухі біжджаць у хаце, не даюць заснуць. І гілі біжджаць. Камар ляціць і біжджыць. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. bỹgzti 'тж'.
БІЖМАВАННЕ, БІЖМУВАННЕ н. рэліг. Касцельны абрад мірапамазання. Раньшэ на біжмавання ездзілі на конях. Послі біжмування хадзілі. Пасіене Лудз.
БІЖМАВАЦЦА незак. рэліг. Прымаць абрад мірапамазання. Палякі ездзілі біжмавацца. Ухвала Круп.; параўн. польск. bierzmować 'тж'.
БІЖМАВАЦЬ незак. перан. Даваць мянушкі. Плоская карова — перахлябістая і ўсяк яе біжмуюць. Жодзішкі Смарг.
БІЗА м. і ж. зневаж. Бедны чалавек, галяк. Біза ты! Ты голая, як біза. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. літ. bìzas 'галяк, бядняк, збяднелы'.
БІЗАЛЬ м. Тое ж, што і біза. Хто голы, той бізаль называецца. Старыя Трокі Трак.
БІЗАЎКА, БЫЗАЎКА, БІЗГАЎКА ж. заал. Гіз. Бізаўка кусаіцца — коні баяцца. Малькуны Ігн. Бізаўка садзіць гніды, як сядзіць на каня, карову, а з чарвяка бізаўка выходзіць. Авадні, бізаўкі не даюць пакою, коні, каровы баяцца бізавак. Ахрэмаўцы Брасл. Бізаўкі лётаюць і кусаюць коні. Лісна В.-Дзв. Каровы лётаюць ад гэтых бызавак. Скрудалена Даўг. Бызаўкі кусаюцца. Ёдлавічы Брасл. Бызаўкі карову сякуць. Валынцы В.-Дзв. Бызаўка як зазвініць, яе скот баіцца. Лісна В.-Дзв. Бызаўка рабенькая, ой, коні баяцца. Гемзы Шальч. Бізгаўка рабенькая, нападобіе асвы: маленькая, кусаецца, ззадзі хабаток. Пасіене Лудз.; параўн. літ. byzdėlė 'тж'.
БІЗАЎКА ж. перан. Тое ж, што і біза. Баба голая — бізаўка. Старыя Трокі Трак.
82 👁