Старонка 182
/ 513
БЕЛКА ж. Вавёрка. Белка на дрэве скачэ. Пасека Ст.-Дар.; параўн. руск. белка 'тж'. БЕЛКА ж. анат. Бяльмо. Белка зацягаваіць вочы. Ад скуры гадзіны зганяіць белку. Лайпушкі Ігн. БЕЛЫ ГРЫБ м. бат. Баравік. Белыя грыбы на бару растуць. Беразіно Докш. БЕЛЫ ЛЁН м. Лён, вытрыманы пэўны час у вадзе. Белы лён — вымачаны. Ахрэмаўцы Брасл., Быстрыца Астр. БЕЛЫЯ ГУСКІ мн. бат. Белыя гарлачыкі. Белыя гускі растуць на вадзе ў затоках. Кураполле Паст. БЕЛЬ ж. Белы наліў. Бель раней за ўсе яблыкі паспеваіць. Валынцы В.-Дзв. БЕЛЬ ж. 1. Белая сукенка, белае адзенне. Дзяўчына пашла ў белі. Жылі Іўеў. 2. Белыя баваўняныя ніткі. Купіла белі і ткала па лёну насоў. Мачаск Бярэз. БЕЛЬ ж. Балота, парослае падвеем. Бель — балото такоё, дзе расце трава — як атцвіце, патом выплывая і, што вата. Малахоўцы Бар. БЕЛЬ ж. Слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою. У дрэве пат карою — бель. Воўкуш Ліпск. БЕЛЬМЫ мн. экспр. Вочы. Чаго ты бельмы павыварочваў? Асавец Віл. БЕЛЮГА ж. Белаватая зямля. Там белюга, слаба родзіць. Малькуны Ігн. Белюга — як прызнавалі — благая зямля. Крэва Смарг. Там зімля белюга — сівая зімля. Індра Красл. БЕЛЮТКО прысл. Бялютка. Палатно выбеліцца белютко. Грыкені Вільн. БЕЛЯК м. Тое ж, што і бапка III. Назбірала адных белякоў. Старыя Смільгіні Воран. БЕЛЯНЫ дзеепрым. Пабелены. Беляна хата. Альхоўка Навагр. БЕЛЯХЦЕЦЬ незак. Бялець. Пучкі на дрэве беляхцяць — будзе цвету многа. Мсцібава Ваўк. Е, Агата, Гата, таш ты палатна не забрала, беляхціць. Баброўнікі Гарад. БЕЛЯЦЬ незак. Бяліць. Сцены, вокна беляла, печ вапнай буду беляць. Альхоўка Навагр. БЕНДЗЮГАЦЦА незак. экспр. Лаяцца. Яна бендзюгаецца, як мушчына, плахія слава гаворыць, бес сораму. Вецярэвічы Пух. БЕРАГУЛЬКА ж. заал. Берагавая ластаўка. Берагулькі норкі капаюць над вадой. Дакудава Лід. БЕРАГУЛЯ ж. Тое ж, што і берагулька. Берагулі ля вады жывуць, гнёзды іх там. Мачаск Бярэз. БЕРАЖОНЫ прым. Асцярожны. ∇ Беражонага і бох беражэць. Ахрэмаўцы Брасл. БЕРАЗАК м. Тое ж, што і беразняк. Беразак засеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 513