БЕЗБАЧЧЫНЫ прым. Які не мае бацькі. Безбаччыны дзеці непамяркоўныя і непаслушныя. Вецярэвічы Пух.
БЕЗГАЛОЎЯ, БЭЗГОЛУОВ'Е н. Згуба, няшчасце. Чаго ты туды пашоў на сваё безгалоўя, цябе там набілі, бес патрэбы накрычалі. Ністанішкі Смарг. Іті, біешчы, йіехать, літіеті на бэзголуов'е, в такую погоду собакі с хаты ніхто нэ выжэнэ, а вы хочэтэ іті на безголуов'е. Курашэва Чыж.
БЕЗДАНЬ ж. Бяздонне. Глядзі, у бездань тую не ўтапісь. Мішневічы Шум.
БЕЗДЗЕТНЫ прым. Бяздзетны, бясплодны. Ён бездзетны быў, жонка памёршы была. Альхоўка Навагр.
БЕЗЗЯМЕЛЬНЫ прым. устар. Хто не меў сваёй зямлі. Жыла ў той хаце беззямельна баба. Альхоўцы Лях.
БЕЗЛЮДНІК м. асудж. Нелюдзень. Безлюднік не любіць людзей. Жылі Іўеў.
БЕЗМЕН м. Бязмен. Безмен у мене ест. Новікі Гродз.
БЕЗРОДНЫ прым. Які не мае радні. Ён безродны быў. Граўжышкі Ашм. Безродна баба жыла. Малыя Аўцюкі Калінк.
БЕЗУЛАДНЫ прым. Нерухомы, паралізаваны. Мая рука як бы мёртвая — безуладная. Яна ляжала, як мяртвая, безуладная. Груздава Паст.
БЕКАС гл. БАКАС
БЕЛА-БЕЛА прысл. Надта многа. Што ля ракі людзей — бела-бела. Саланое Віл.
БЕЛАВАТЫ прым. Які мае белае адценне. Ест белаваты баравік, белавата сураешка, назбірала белаватых сураежак. Новікі Гродз.
БЕЛАВЫ прым. Тое ж, што і б е л а в а т ы. Бываюць белавыя камні. Жылі Іўеў.
БЕЛАЗОРЫ прым. Белавокі. У белазорага белыя вочы. Вязынка Маладз.
БЕЛАКОРЛІВЫ прым. З белай карой. Елка белакорлівая — моцная, устойчывая. Кураполле Паст.
БЕЛАПАЯСЫ прым. Пярэсты, у белую палоску. Белапаясэ парася. Белапаясыя парасята — як паяском патпяразаны па палавінцы. Альхоўцы Лях.
БЕЛАЯ БАБА ж. міф. Русалка. У нас страшылі дзяцей белай бабай, казалі: «Не ідзі ў жыта, там белая баба». Рыбчына Віл.
БЕЛАЯ ЕЛЬ ж. бат. Белакорая елка. Белая ель для цымбалаў, яна лёгкая, дае звук добры — рэзананасная ель. Якубова Рас.
БЕЛІЦІ незак. Мыць бялізну. Вада е цёплая ў печы, буду беліці кофты, хусткі, сарачкі — все выбелю. Ялова Пруж.
БЕЛІЦЦА незак. Выбельвацца на сонцы. Беліцца палатно — гэто не адзін раз расцеліцца на слонцы. Грыкені Вільн.
117 👁