Старонка 178
◀ / 513 ▶
БАЦЯНЫ мн. бат. Бусельнік. Бацяны — такія кветкі, падобныя да бацяна. Жылі Іўеў. БАЦЯНЬКІ мн. Вяснушкі. Як толькі наступіць вясна, так увесь мой твар у бацяньках. Галубы Маст. БАЧОНАК м. Тое ж, што і барылка I. Бачонак доўгенькі, а біклашка плоская. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. бочонок 'бочачка'. БАЧОНАЧКА ж. памянш. да бочка. Яму бачоначку была сагнаўшы вада, але нашлі. Ністанішкі Смарг. БАЧЫЦЬ, БАЧЫЦІ, БАЧЫТЫ незак. 1. Здольнасць бачыць, мець зрок. Ён плоха бачыць. Азяраны Раг. Я не бачу, слепая. Рудня Астравітая Чэрв. Нэ бачыть вын. Дзмітравічы Кам. 2. Угледзець каго ці што-н. У лесе бачыш гадзюк, я сама біла іх. Азяраны Раг. На сухом бачыш ласёў. Вецярэвічы Пух. Нэ бачыцім ніколі вас. А як хто бачыт пэршы раз. Я бачыла воўка. Смаляніца Пруж. Бачыла ваўка, каровы пасучы. Старое Сяло Зэльв. Бачылі мы, як коні грызуцца: падымуцца, пастановяцца на дыбы ды кусаюцца. Азяраны Раг. Хочаце ўсё бачыць сваіма ачыма. Мсцібава Ваўк. 3. Ведаць. Не бачу, дзе чорныя ніці. Міратычы Карэл. Ня бачыла ты, куды свіня паляцелі? Старыя Смільгіні Воран. Дзе вы бачылі іх? Навасёлкі Свісл. У гэтым горадзе жывучы, нічога не бачыш. Альхоўка Навагр. 4. Адсутнічаць, не сутыкацца. Гэдаку работу бацько мае, ды яго не бачыць ніхто. Альхоўцы Лях. Ніхто яго не бачыў нідзе. Старое Сяло Зэльв. Кап я цябе не бачыў тут! Дзяніскавічы Ганц. ∇ Як ны бачу, то плачу, а як віжу, то нынавыжу. Бачылы гочкы, шо бралы, тыпэр жывітэ. Шэ крохы бачу, шэ тыі ямкы е, дэ колысь гочы булы. Сіманавічы Драг. Бачыш его, які он разумны. Крынкі Крын. БАЧЭНАЧАК м. памянш. да бачонак. Ест бачэначак квас рабіць. Салапое Віл. БАШЛЫК, БАШЛЫХ м. Суконны капюшон, які прышываўся да армяка. А ў мушчын армяк із башлыком аткладаным. Рыбчына Віл. Ярмяк надзявалі наверх кажуха, башлык яшчэ быў. Магуны Паст. Башлых на галаву адзеўшы. Лоск Валож. У бурках зверху аткладаецца башлык. Пацаўшчына Дзятл. БАШМАК м. Чаравік. Башмакі насілі з гузікамі і на шнурках. Янова Рас. БАШМАЧЧА зб. н. Зношаны абутак. Башмачча валяецца — выкідайця! Рудня Астравітая Чэрв. БАЮРА ж. 1. Лужына. Баюра была такая вяліка, але ш пераехалі. Навасёлкі Свісл. Пушов дошч і баюруэ на пасвіську поробілісе. Курашэва Чыж. У баюры чорна вада. Старая Каменка Сакол. 2. перан. Разлітая вадкасць. Куот розліев молоко, аж баюра на помості зробіласе. Курашэва Чыж.; параўн. укр. баюра 'тж' (Грынч., I, 35).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶