гаспадарлівыя адносіны. Ахрэмаўцы Брасл. Як хто хочэ, так па сваём бацьку плачэ. Крынкі Крынк. Як хто хоча, так той па свайму бацька плача: хто моцна, а хто памалу. Кузьмічы Люб.
БАЦЬКАЎШЧЫНА, БАЦЬКОЎШЧЫНА, БАТЬКОВШЧЫНА ж. 1. Спадчына па лініі бацькі ці бацькоў. Уся бацькаўшчына сыну перайшла, а дачцы — нічога. Беразіно Докш. Гэта бацькаўшчына яго. Мярэцкія Глыб., Рудня Астравітая Чэрв., Вецярэвічы Пух. Бацькоўшчына — па бацьку спадчына. Калясное Міхал. Гэтэ мыні од батька досталось, гэто моя батьковшчына. Сіманавічы Драг. 2. Зямельная спадчына. Бацькоўшчыны было чатырнаццаць гектараў, падзялілі на чатырох сыноў — і кажды стаў батрак. Ахрэмаўцы Брасл. 3. Родны куток, радзіма. Був штыры рокы в Сібіры, а зарэ знов вырнувся на батьковшчыну і побудовав хату. Сіманавічы Драг.
БАЦЬКІ толькі мн. Бацька і маці. Што-та за бацькі былі, што нічога не зажылі? Саланое Віл. Даўней дзеці бацькоў цанілі. Ахрэмаўцы Брасл. Школа літоўская пры Польшчы ў нас ад бацькоў была, бацькі плацілі. Чычалі Швянч. Пры бацькох кінула дзіця. Граўжышкі Ашм. ∇Бацькі падзяруць карманэ носячы дзецям, а дзеці — хаваючы ад бацькоў. Новікі Гродз.
БАЦЬКО гл. БАЦЬКА
БАЦЬКОЎШЧЫЗНА ж. Тое ж, што і бацькаўшчына 1. Бацькоўшчызна ад бацькоў асталася ей. Ракаўскія Швянч.
БАЦЬКОЎШЧЫНА гл. БАЦЬКАЎШЧЫНА
БАЦЮЧОК м. памянш.-ласк. да бацька. Што будзіш дзелаць, бацючок? Індра Красл.
БАЦЮШКА м. Свяшчэннік. Яны хочуць з бацюшкам хаваць. Ахрэмаўцы Брасл.
БАЦЯН, БАЦЬЯН м. Бусел. Бацян гняздо на хаце зрабіў. Ест чорны бацян. Чычалі Швянч. Бацян клякоча. Старыя Трокі Трак. Чуеш, прыляцеў бацян, ужо ляская. Вязынка Маладз. Бацян скідая яйцо з гнязда. Лісна В.-Дзв. Прыляцелі бацяны. Кураполле Паст. Бацяны ляскаюць. Мярэцкія Глыб. Бацьян лягушку і гадзіну калі хош абработаіць. Пасіене Лудз. Бацьян дзелаіць на бярозі гніздо. Чарняўскія Лудз. Няхай жыве беларуская птушка — бацян. Чычалі Швянч.; параўн. польск. bocian 'тж'.
БАЦЯНЁНАК м. памянш.-ласк. Бусляня. Бацянёнка скінуць з гнязда, а ён яшчэ кратаецца. І яйко скідаюць. Ахрэмаўцы Брасл.
БАЦЯНОВЫ прым. Бусліны. Бацянова гняздо — добрая прымета. Вязынка Маладз. Бацянова гняздо на дрэве высока. Беразіно Докш., Мярэцкія Глыб.
72 👁