Вялікія Нястанавічы Лаг. Бапка, кап аткляпаць касу. Вязынка Маладз., Крупіца Мін. Мянцяць мянташкаю, а на бапку клепляць. Данілавічы Дзярж. Косу прыкладают до бапкі і клеплют молотком. Дзмітравічы Кам. 2. Папярочная перакладзіна, што кладзецца на сані, калі возяць бярвенне. Бапка — тоўстае палена, на сані кладзецца ўпоперак, калі возяць лес. Беняконі Воран. 3. Драўляны вінт у калаўроце. Бапку пакруцяць і павышаюць ці паніжаюць шпулю. Вецярэвічы Пух.
БАПКА ж. Нарытая кротам кучка зямлі. Крот велькія бапкі дзелая. Старыя Смільгіні Воран.
БАПКА ж. Тое ж, што і б а н к а. У касе бапка. Пасіене Лудз.
БАПКІ, БАБКІ мн. Мох, які расце на саламянай страсе. На страсе бапкі. Вот узялася страха бапкамі. Па бапках страха доўга стаяцьме, бы зашкарлупее па страсе, названье яму не мох, а бапкі, хоць і бярэцца пад мох. Трэба бабак назрэзваць дзіця папарыць. Дзяніскавічы Ганц.
БАПЦЯ ж. Тое ж, што і б а б у л я. Прышла яго бапця. Ліпнікі Вільн. Бапця з дзецьмі дома. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. babcia 'тж'.
БАРАБАЙКА гл. БАЛАБАЙКА
БАРАБАН м. Матавіла. Стаўляеш барабан і на барабан матаеш ніці, з барабана снуюць кросна. Вялікія Баяры Шчуч.
БАРАБАНІЦЬ незак. 1. Барабаніць. Дошч па вокнах барабаніць. Кураполле Паст. Ну і дош барабаніў, аш да ніткі прамок. Малахоўцы Бар. 2. перан. Тое ж, што і б а л а б а н і ц ь 2. Барабаніш абы-што. Беразіно Докш.
БАРАБАШЧЭЦЬ незак. Грукацець, барабаніць. Пустая бочка барабашчыць. Сапоцкіна Гродз.
БАРАБАШЫЦЬ незак. Звінець, балабоніць. Як ідзець карова са званком — барабашыць. Ахрэмаўцы Брасл.
БАРАВАННІК м. Той, хто барануе. Бараваннік ужо прыехаў, будзем баранаваць агарот. Саланое Віл.
БАРАВІК м. бат. Баравік. Ест белы баравік. Новікі Гродз. Баравік — самы лепшы грыб. Чычалі Швянч. Прынясла баравікоў. Рыбчына Віл. Баравікі баравыя па бару чорненькія, каштанавыя. Ухвала Круп. Тут баравікоў, грыбоў многа. Істра Лудз.
БАРАВІКОВЫ прым. Цёмна-карычневы (колер). Купіла туфлі баравіковага колеру. Граўжышкі Ашм.
БАРАВІНА ж. Бор. Баравіна харошая, на баравіне баравікі растуць. Граўжышкі Ашм.
БАРАВЫ прым. Хваёвы. Дзе сосна, то баравы лес. Старыя Трокі Трак. Баравы лес, там чарніцы. Ухвала Круп. Баравыя грыбы зверху чорныя. Дзяніскавічы Ганц.
БАРАДА ж. 1. Валасяное покрыва на ніжняй частцы
86 👁