БАЛЬСАВІНКА ж. бат. Бальзаміна. Бальсавінкі летнія ў нас цвітуць. Саланое Віл.
БАЛЬСАМ, БАЛЬСАН м. бат. Альяс. Перасадзі бальсам у большую пасудзіну! Галубы Маст. Быў у мяне бальсан, звяла яго. Дакудава Лід. З бальсану сок п'юць, як на беркулёс хварэюць. Пацаўшчына Дзятл.
БАЛЬШАК м. Шаша, гасцінец. Пойдзеш па бальшаку прама і ферму ўвідзіш. Беразіно Докш. Па этым самым бальшаку ездзілі. Істра Лудз. Там, за бальшаком, возера. Пасіене Лудз.
БАЛЬШУХА, БОЛЬШУХА ж. Старшая сястра ў сям'і. Мая бальшуха заходзіла да нас. Міратычы Карэл. Моя большуха ў том сэлі. Дзмітравічы Кам.
БАЛЬШУШЧЫ прым. Вялізны. Цвет красны бываіць бальшушчы [на маку]. Ахрэмаўцы Брасл.
БАЛЬШЫ прым. Вялікі. Там зэдэль бальшы стаяў. Бальшы кошык або велькі, вялікі. Грыкені Вільн.; параўн. руск. большой 'вялікі'.
БАЛЬШЫНСТВО, БОЛЬШЭНЬСТВО н. Большасць. Бальшынство добрага на вяку, як благога. Саланое Віл. У нас большэньство то біедны былі господарыэ. Курашэва Чыж.; параўн. руск. большинство 'тж'.
БАЛЬШЭЙШЫ прым. выш. Большы. Бальшэйшы за яго. Кемялішкі Астр. Бальшэйшую ўзяла каструлю. Асавец Віл.
БАЛЬШЭННЫ прым. Тое ж, што і бальшушчы. Бальшэнны кусок сала прадала. Альхоўка Навагр. Кактус бальшэнны. Бальшэнны пятак. Азяраны Раг.
БАЛЭБУХА ж. кулін. Булачка. Булэбухаў напякла. Бакшты Іўеў.
БАЛЭНДАЦЬ незак. экспр. Балбатаць. Прывалокся ў хату і балэндая. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. дыял. балентрясить, белендрясить 'гаварыць пра жарты; займацца глупствам' (Даль, I, 43, 81), галяндать 'дурэць, сваволіць, смяшыць' (СРНГ, VI, 124).
БАЛЭПКА ж. кулін. памянш. да балэбуха. Балэпку пяклі на патэльні. Граўжышкі Ашм.
БАЛЭХ выкл. Бух. Конь балэх-балэх па балоце на ганей двоя. Альхоўцы Лях.
БАЛЮЧКА ж. Прышч, болька. Балючка баліць. Ахрэмаўцы Брасл.
БАЛЮЧЫ, БАЛЮШЧЫ, БОЛЮШЧЫ прым. Які пастаянна баліць. Балючы паляц. Рукі балючыя. Рыбчына Віл. Мая галава балючая. Магуны Паст. Балючая скула села. Мярэцкія Глыб. Што ты будзеш стаяць з нагой балючай. Груздава Паст. У яе вочы балючыя. Кураполле Паст. Балючыя ногі. Рудня Астравітая Чэрв. Балюшчыя рукі. Быстрыца Астр. Нэ зачыпай, бо то болюшчы палець. Курашэва Чыж. перан.
75 👁