Старонка 160
◀ / 513 ▶
жаць. Балота — дзе косім. Магуны Паст. Балота—дзе сенакосы бываюць граскія. Ахрэмаўцы Брасл., Альхоўцы Лях. На сенакос кажуць балота: адалёнае место, мокрае, граскае, бывае і дрыгва на балоце — ступіш, а яно угінаецца, кусты растуць, бывае косіцца, а бывае і не косіцца. Дзяніскавічы Ганц. Балота не мерзня, трэба сабою сена выцягаць з балота. Вецярэвічы Пух. У нас, дзе сенакос, называюць балото. Малахоўцы Бар. Балота, што сена косяць. Тухавічы Лях. Сено сушылі на балацёх. Каўняны Гродз. 3. Гразь на вуліцы, дарозе. На вуліцы балота. Магуны Паст. Граска, балота, няможна перайсці. Ракаўскія Швянч. Але ш дошч як даў, на двару балота, німа як выйсці. Кіралі Шчуч. Мазь, вода з зэмлёю; на дарозі мнуого болота. Курашэва Чыж. 4. Камяк зямлі, гразі. Хлопяц апкідаў балотам дзевак. Старыя Смільгіні Воран. Натта твае ногі ў балоця. Крэва Смарг. Мае рукі ў балоці, трэба вымыць. Балота носіця нагамі па ўсёй салі. Ластаўка набрала ў дзюбок балота і панясла. Кіралі Шчуч. БАЛОТЛІВЫ прым. Балотны. Балотлівая сена. Жодзішкі Смарг., Вязынка Маладз. Балотлівая трава. Данілавічы Дзярж. БАЛОТНІ прым. Тое ж, што і балотлівы. Мох белы — балотні, рыжы мох — лясны. Балотня дарога. Альхоўцы Лях. Балотня вада нясмашна. Малахоўцы Бар. Асака — балотня трава. Дзяніскавічы Ганц. Балотня жаба зялёна і карычневенька. Навасёлкі Свісл. Балотняя і маругавая трава. Відаўцішкі Вільн. Балотняя дарога. Сапоцкіна Гродз. БАЛОТЦА гл. БАЛАТЦО. БАЛОХКАЦЦА незак. Плюхацца, боўтацца ў вадзе. Ен упаў у яму і балохкаўся да раніцы. Альхоўцы Лях. БАЛОХКАЦЬ незак. Плюхаць, боўтаць. Конь балохкая вадою, пакуль выйдзе на грунт. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. дыял. bełchtać 'боўтаць, мяшаць, муціць, калаціць' (СВ, I, 113—114). БАЛОЦІНА ж. Балота. Вуціныя яйкі балоцінай пахлі. Ахрэмаўцы Брасл. БАЛТАК, БОЛТАК м. рыб. Доўгі шост, якім заганяюць рыбу ў сетку. Старыя Трокі Трак. Ест балтаке; балтак заганяць рыбу. Чычалі Швянч. Болтак — чым рыбу загоняюць у сетку. Хатынічы Ганц. БАЛТАКРЭЎСЫ мн. этн. Беларусы. Мы балтакрэўсы, ці беларусы. Істра Лудз.; параўн. лат. baltkrievi 'тж'. БАЛТАЎНІК м. Тое ж, што і балбатун. Слухай ты гэтага балтаўніка! Ухвала Круп. БАЛТАЦЬ незак. экспр. Тое ж, што і балабаніць 2. Языком балтаіць, ня к толку гаворыць. Лісна В.-Дзв. Балтая абы-што. Мсцібава Ваўк. БАЛТАЧ м. рыб. Тое ж, што і балтак. На тычыну якую
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 513 ▶