Старонка 156
/ 513
БАЛАБАШКА ж. Тое ж, што і балабайка. Каню, карове нада балабашку прычапіць. Лісна В.-Дзв. БАЛАБАШКА ж. Печыва з мукі, перапечка. Балабашкі з любой мукі пяклі, замесіць і гаворыць: дзяцём балабашку спякла. Быстрыца Астр. БАЛАБЕЙКА гл. БАЛАБАЙКА БАЛАБОН м. Тое ж, што і балабайка. Балабон на шыю карове павесіў. Глівін Барыс., Мачаск Бярэз. БАЛАБОНІЦЬ незак. Тое ж, што і балабаніць 2. Чаго ты балабоніш, што ты муціш дарэмно. Альхоўцы Лях. БАЛАБОННІК м. бат. Буячнік. Ад буячніку галава баліць. Рыбчына Віл. БАЛАБОНЫ мн. Тое ж, што і буга. У нас балабоны не бралі, іх ня елі. Рыбчына Віл.; параўн. польск. дыял. bałabon 'бульба' (СВ, I, 89). БАЛАБОСІЦЬ незак. экспр. Тое ж, што і балабаніць 2. Старыя мушчыны сядзяць, а ён балабосіў. Груздава Паст. БАЛАБУХА, БАЛАБУКА ж. 1. Перапечка з хлебнага цеста. Балабуха — пышка з кіслага цеста, тое ж, што бонда і паламянка. Масілавічы Сл. 2. Салодкі пірог. Пут с'ято балабухі напэкла. Балабука — салоткі піруох. Курашэва Чыж. БАЛАГОЛ м. Возчык. Балагол прыехаў. Жылі Іўеў. БАЛАЗЕ, БАЛАЗЕЙ прысл. Добра, лепей, лягчэй. Балазе ты ведаеш. Пукава Кап. Балазе ў Шуры ягат многа. Балазе, табе браты памагаюць. Вецярэвічы Пух. Балазей табе, у цябе радня. Бакшты Іўеў. Балазей табе, у цябе помач, матка ё, ты кінула і пашла, куды трэба. Рудня Астравітая Чэрв. БАЛАМУТА м. і ж. Падманшчык, пляткар. Гэта баламута набаламутыть тобі, ты оно слухай, всэ ныправда. Той баламута збаламутыв іі, забрав с собою і повіз дэсь у світ. Сіманавічы Драг. БАЛАМУЦІЦЬ, БАЛАМУТЫТЫ незак. неадабр. 1. Гаварыць недарэчнае, несці лухту. Дзяніскавічы Ганц. Нішчо баламутыв ввэсь вэчор, няку дурныцю. Сіманавічы Драг. 2. Спакушаць. Ны баламуть, як ны думаеш браты. Сіманавічы Драг. БАЛАНДА, БАЛУНДА ж. 1. Малакаларыйная, рэдкая страва. У Германіі нашых кармілі баландой. Лісна В.-Дзв. Зварыў баланду: там і капуста, і буракі. Баланды наварыла. Старыя Смільгіні Воран. Баланды наварыла ўсякай. Крэва Смарг. Баланда — аўсяная мука, хлеп, цыбуля, соль — усё там і нічога, смашна. Старыя Трокі Трак. Наваруць якой баланды. Скрудалена Даўг. Нахлюбалася гэтай балунды. Усякай балунды налажыла. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. balánda, дыял. balùnda, bulundà 'лебяда' (ЛТ, 166). 2. перан.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
98 👁
/ 513