Старонка 153
◀ / 513 ▶
яго байбаком называюць. Граўжышкі Ашм.; параўн. літ. baibõkas 'падлетак, гарэзнік' <цюрк. байбак 'птушка'. БАЙБАС, БАЙБУС м. Тое ж, што і байбак. Ходзіць па вадзе байбас. Ахрэмаўцы Брасл. Такі байбас, а з дзецьмі займаецца. Азяраны Раг. БАЙБУСАВАЦЬ незак. экспр. Гультаяваць. Што ты байбусуеш, рабіць трэба! Азяраны Раг. БАЙВОЛ м. зневаж. Абібок, гультай. Байвол ён. Ходзяць гэтыя байволы па вуліцы. Саланое Віл. БАЙДА ж. Няпраўда, мана, хлусня. Гэта байда, я не магу зразумець. Грыкені Вільн.; параўн. польск. bajda 'тж'. БАЙДЗІЦЬ незак. Страшыць, пужаць. Байдзілі мяне, але я не спужаўся. Чычалі Швянч.; параўн. літ. baidýti 'тж'. БАЙКА ж. Небыліца, выдумка. Калісь баіла байкі, а цяпер ні ў памяці. Груздава Паст. Пабай байкі. Старыя Смільгіні Воран. Байка ест такая: патопа была і патапіла кароў, людзей. Старыя Трокі Трак. Чулі вы такую байку? Дзяніскавічы Ганц. Гаварыць няпраўду, зацямняць справу. Вы мніе тут баёк нэ росказуйтэ, бо я сам добрэ знаю, як было. Курашэва Чыж. БАЙКЕ мн. Прылада для размотвання маткоў. Матке развівалі на байке, байке — такая катушка. Вострава Маст. БАЙКІ прым. Добры. Франка байкі чалавек. На яго німа чаго гаварыць, яшчэ байкі. Граўжышкі Ашм. Сорак кілаграмаў — байкі бычок. Ракаўскія Швянч. Байкі хата. Навасёлкі Свісл. Здаіся мушчына байкі, алі крывашыйка. Байкі хустка ў міне. Мае дзеці байкі. Малькуны Ігн. Гапка то байкі баба — і гожа, і працовіта. За такіе грошы то шчэ байкі коня купів. Курашэва Чыж. прысл. Добра. Байкі, што сена сабралі. Алі байкі, што я не спала, бо калі п лягла, я п хворая была п. Граўжышкі Ашм. Як было там? — Байкі. Ракаўскія Швянч. Байкі, што ты прышоў. Ей сядзець дрэнна, а мне байкі. Малькуны Ігн. Байкі сена падабралі. Навасёлкі Свісл. За корову шчэ байкі взяв, почті п'ять тысяч. На вэсіелі байкі было, оно за мнуого горыэлкі выпілі. Внук байкі учыце. Курашэва Чыж. прысл. Дармо. Байкі, што цяшка, алі харашо глянуць. Былі разумныя людзі, байкі, што невучоныя. Многа саганоў цягаю, байкі, што стары я. Ён мяне гоня ў бульбу, алі байкі. Я вас перабіла? — Байкі. Байкі, я выдзяру. Байкі, рашчытаемся. Граўжышкі Ашм. Байкі, што яны крычаць, але зрабілі многа. Крэва Смарг. А мне ўжо байкі, не такая бяда. Старыя Смільгіні Воран. Байкі, што дошч ідэ — сіено ўжэ нэ мокне. Байкі, што побівсэ пувмісок, другого купімо. Курашэва Чыж. БАЙКОВЫ прым. Байкавы. У байковым ходіцім у школу. Смаляніца Пруж. БАЙНЯ, БАНЯ ж. Лазня. Ужо і байня цепліцца, мыцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 513 ▶