жаль — па шашнаццаць пасам. Ахрэмаўцы Брасл. Камлёт — матэрыял такі: бувальніца — аснова і патыкалі шэрсцю. Індра Красл. По бавэлніцы потыкана сподніца. Смаляніца Пруж.; гл. б а в э л а.
БАВІЦЦА, БАВЫТЫСЯ незак. 1. Затрымлівацца, марудзіць. Мы дужа бавіцца не будзем, бо ты хворы. Паляцкішкі Воран. Ідзі, толькі не баўся.— А я ня буду бавіцца. Альхоўцы Лях. 2. Забаўляцца, гуляць. Меншы бавіцца на дварэ, большы бавіцца с тваімі дзяцьмі. Кемялішкі Астр. Ён бавіцца добра, ніплачыць. Ракаўскія Швянч. Ты баўся каля хаты. Паляцкішкі Воран. Дзіця бавіцца. Альхоўцы Лях. Я з лялькай баўлюся, с катом пагавару. Рагулішкі Даўг. Далі капейкі, кап дзеці бавіліся. Сабака бавіўся с катом. Ёдлавічы Брасл. Дай цяцьку дытыны, хай бавыцьця. Сіманавічы Драг. 3. Праводзіць час. Я прыду да вас бавіцца. Быстрыца Астр. Красіва так бавіліся. Старыя Трокі Трак.
БАВІЦЬ, БАВЫТЫ незак. 1. Апавядаць, расказваць. Басні бавілі даўна. Саланое Віл. 2. Няньчыць, забаўляць. Унучка бавіць паехала. Старыя Трокі Трак. Бавіла, бавіла Валерыка на дворы. Ракаўскія Швянч. Буду дытыну бавыты. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. bawić 'тж'.
БАВЭЛА, БАВЭЛКА, БАВЭЛНА, БАВЭЛЬНЯ ж. Тое ж, што і б а в а л ь н і ц а. Куплялі асноўку-бавэлу і патыкалі кужалем, сваім ніткам. Навікі Лудз. Бавэлку куплялі і плаценку ткалі. Саланое Віл. Бавэлна — гэта крамныя ніткі, так даўней казалі. Вялікія Баяры Шчуч. Пасцілка рукадзельная па бавэлне. Магуны Паст. Па бавэльні тканыя. Індра Красл.; параўн. польск. bawełna 'тж'<ням. Baumwolle.
БАВЭЛНІЦА гл. БАВАЛЬНІЦА
БАГАВІННЯ н. Дрыгва, багна. Багавіння — траская балота. Вязынка Маладз.
БАГАВЫ прым. Ціхі, без ветру (пра дождж). Багавы дожджык — грыбы будуць. Рыбчына Віл.
БАГАМАЛЕННЫ прым. Набожны. Была тут баба багамаленная. Мішневічы Шум. Яна была сільна багамаленная. Ахрэмаўцы Брасл.
БАГАН гл. БАГУН
БАГАННІК м. Тое ж, што і б а г н і к. Баганнікам балота зарошшы. Лісна В.-Дзв.
БАГАСТВА, БАГАСТВО н. 1. Багацце, маёмасць. Як стаю — усё багаства на мне. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Жывёла. Пойду багаство зажэну. Смаляніца Пруж.
БАГАТА, БАГАТО прысл. Многа, шмат. У калхозі сеюць багата. Пасадзіла буракоў багата. У лузі багата купін. Багата баброў распладзілася. Паработала багата, алі здароўя добрая. Багата баўтуноў, певень плахі, не іграў добра. Азяраны Раг. Летась было багата ігруш. Рудня Астравітая Чэрв. Ён
75 👁