ецца. Рагулішкі Даўг. 3. Луска. Ашакі — луска ад збожа. Ашакі — шалуга ад аўса, ячменю. Луска з грэчкі—тожа ашакі. Старыя Трокі Трак. Крупы таўкуць, а тады полюць, ашакі astаюцца. Валынцы В.-Дзв. Еслі жыта прапала, з гірсы хоць ашака, а з метлы толькі мякіна. Зерніта абдзіраюць — і гэта ашакі. Індра Красл. 4. Жамерыны. Як цадзілі кісель, у рэшаце аставаліся ашакі. Рагулішкі Даўг. Як кісель варылі, выціскалі ашакі с аўса. Кіселёвыя ашакі. Кураполле Паст. Ашакі ат кісяля. Лайпушкі Ігн. 5. Мякіна. Ашака — з дабра фус. Магуны Паст. Ашакі астаюцца, як атцэдзіш кісель. Навікі Лудз. 6. Тонкія костачкі ў рыб. Ашакі ёсць у рыбы. Ашакі — як грэбень. Едлавічы Брасл.; параўн. літ. ašakos 'тж' (ЛТ, 166).
АШАКАЛАЧКІ мн. Смалістыя аскепкі, смалякі. Ашакалачкі сякуць на паттопу, ашакалачкамі нада патцепліць печ. Кураполле Паст.; параўн. літ. šakalys 'тж' (ЛТ, 191).
АШАКАЛЁНКІ мн. Тое ж, што і ашакалачкі. Ашакалёнкі шчапаюць і лушчаць лучыну. Ашкалёнкі нешчапаныя — круглыя палены. Кураполле Паст.
АШАКАЛКІ мн. Тое ж, што і ашакалачкі. Ашакалкоў наняслі, нарэзалі і накідалі. Кураполле Паст.
АШАЛАМІЦЦА зак. экспр. Адурманіцца, затлуміцца, страціць раўнавагу. Палола капусту, ды ажні ашаламіласа, як адагнуласа — бы павяло ў бок, галаву павяло ў бок, бы п'яная. Дзяніскавічы Ганц.
АШАЛАМУЦІЦЦА зак. Тое ж, што і ашаламіцца. Я на сваім жыцці рас ашаламуцілася і заблудзілася, не знала, як выйсці з лесу. Вецярэвічы Пух.
АШАЛЕЦЬ зак. 1. Ашалець. Ашалеў сабака. Старыя Смільгіні Воран., Мярэцкія Глыб. 2. экспр. Звар'яцець. Ён ашалеў, крычачы. Талейкі Швянч.
АШАЛОМЛЕНЫ прым. Дурнаваты. Ён ашаломлены, як дурны, і яна, як ашаломлена. Альхоўцы Лях.
АШАЛЯВАЦЬ зак. Ашаляваць. Ён ашаляваў хату. Ахрэмаўцы Брасл.
АШАНУЦЦА, АШАХНУЦЦА зак. экспр. Раз'юшыцца, разлютавацца. Можыць і мужык ашануцца і паразганяць усіх, тут адзін ашануўся. Я як ашануся, мала табе не будзіць. Мой пятух ашануўся і добра яго [другога пятуха] адлупіў, Ахрэмаўцы Брасл. Як ашахнуся — усіх разганю. Кураполле Паст.
АШАЧОК м. памянш. да ашак. Гірса, як рош, толькі ашачок, і ўсё. Скрудалена Даўг.
АШВАЛАК м. 1. Кладзь, бэлька ўздоўж страхі (у таку, гумне, хляве). Альхоўцы Лях. 2. Кавалак палена. Вот доўга дзеравяка, адразаюць ашвалак, кап акраз было. Кіралі Шчуч. Прынёс кусок ашвалка дадому. Міратычы Карэл.
АШВАЛІНА ж. экспр. Вялікі кавалак сала, мяса. Адвалі
84 👁