Старонка 133
◀ / 513 ▶
АХАЛОДАЦЦА зак. Прастыць, змерзнуць. Ахалодалася я каля парога. Альхоўцы Лях. АХАЛОДАЦЬ зак. Ахаладзіць. Няхай ахалодае масла. Альхоўцы Лях. Ахалодае ў калодзежы малако. Дзяніскавічы Ганц. перан. Астыць. Перш загарэўся быў жаніцца, патом ахалодаў. Дзяніскавічы Ганц. АХАПАК м. Ахапак, бярэмя. Ахапак сена прынёс. Мярэцкія Глыб. Запасі ахапак сена карове. Беразіно Докш. Ахапак сена азяў. Саланое Віл. АХАТ м. Тое ж, што і адгалоскі. Гукнула, аш ахат пашоў, ахат ідзе. Па хвойцы стукнула, аш ахат пашоў. Пацаўшчына Дзятл. АХАЦЬ незак. Стагнаць, ахаць. Як ляжыць — нішто, а як паверніць руку — ахаіць. Ахрэмаўцы Брасл. АХВАТ м. Тое ж, што і апой. Змэнчанага каня напаіў — ахват будзя. Быстрыца Астр. АХВАЦІЦЦА зак. Захварэць на апой (пра каня). Конь ахваціўся вадой, вохват у каня. Дакудава Лід. Конь ахваціўся, змораны напіўся халоднай вадэ. Вялікія Баяры Шчуч. Выздаравець. Хварэлі на ціф, я ахвацілася, а сястра поўная была і памёрла. Рагулішкі Даўг. Падарвацца. Перасіліўся за лета, ахваціўся мужык. Саланое Віл. Абжыцца. Цяпер людзі ахваціліся, а даўней с торбамі ішлі. Лісна В.-Дзв. АХВАЧАНЫ дзеепрым. Хворы на апой (пра каня). Конь ахвачаны, спацеў і напаілі халоднай вадой. Магуны Паст. Конь ахвачаны, ахват у каня. Дзяніскавічы Ганц. АХВІРАНКА гл. АФІРАНКА АХВОСЦІ зб. мн. Тое ж, што і амёці. Як малацілі цапамі, ахвосці аграбалі. Бакшты Іўеў. АХВОТА ж. Ахвота, жаданне, прыемнасць. Робіць і ахвота яго бярэ. Дзяніскавічы Ганц. Бывала, у лес іці ахвота. З ахвотай у лес ішлі. Азяраны Раг. АХВОТНА, АХВОТНО, АХВОТНЯ, АХОТНЕ, АХОТНЯ прысл. Ахвотна. Ахвотна есць. Мярэцкія Глыб. Ён рабіў ахвотно. Дзяніскавічы Ганц. Яна ахвотня робіць. Рыбчына Віл. Цялушка ахотне тоўхаець, вімя ў каровы памякчэла. Кураполле Паст. Прыдзя, адменя ахотне. Граўжышкі Ашм. Як лоўко, так ахотня ткаць. Альхоўцы Лях. Свіня есь ахотня, аш лопая: лоп-лоп-лоп. Кіралі Шчуч. АХВОТНЫ прым. Ахвотны. Яны ахвотныя, хочуць усюды быць. Ракаўскія Швянч. АХВЯРА гл. АФЯРА АХВЯРАВАЦЦА, АКВЯРАВАЦЦА, АФЯРАВАЦЦА зак. Ахвяравацца. Даўней людзі ахвяруюцца і паўзуць на каленьках. Бабка аквяруецца і нясе што ў цэркву. Саланое Віл. Даўней поўзалі людзі, а як афяраваўся — так і паўзі. Ахрэмаўцы Брасл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 513 ▶