Старонка 126
◀ / 513 ▶
даўгі. Хто мне ўзарэць, хто скосіць — трэба ш атрабіць. Саланое Віл. 2. Аддаць многа сіл на працягу доўгага перыяду працы. Твая сям'я — ты роп, я, старая, сваё атробіла. Лісна В.-Дзв. АТРАБЯНКА гл. ВАНТРАБЯНКА АТРАВА ж. Атрута. Атраву пускалі на жукоў. Кемялішкі Астр. АТРАВІЦЕЛЬНЫ прым. Атрутны. Мухамор — атравіцельны грып, як зонт, высокая цаўё, пасып цукрам, хай мухаў будзя туча, яны падохнуць, хоць мятлой атмітай. Ахрэмаўцы Брасл. АТРАКЧЫСЯ зак. Адрачыся, пакінуць. Атракчыся ад дзіця не магла. Саланое Віл. АТРАМАНТ м. Чарніла. Атрамант разліла. Навасёлкі Свісл.; параўн. польск. atrament 'тж'. АТРАПАВАЦЬ незак. Вастрыць. Бруском і лапаткай атрапавалі касу. Ахрэмаўцы Брасл. АТРАСЕЦЬ зак. Адсырэць, стаць вільготным. Атрасела сена, ну, алі ні так, што мокрая, як было. Ласвіцкія Шум. АТРАСЦІ зак. Атрэсці. Трэба атрасці яблыкі. Ліпнікі Вільн. АТРАЧЫСЯ гл. АДРАЧЫСЯ АТРАШВАЦЬ незак. Абсыпаць. Смолатай мукой атрашваюць сечку. Міратычы Карэл. АТРОБІЦЬ гл. АТРАБІЦЬ АТРОПКІ толькі мн. Адходы пры апрацоўцы льну траплом. Атропкі ата льна нікому нягодныі. Лісна В.-Дзв. АТРОСЦЕ зб. н. бат. Карэньчыкі, парасткі. Атросце пускаіць пырнік. Валынцы В.-Дзв. АТРУБІСТЫ прым. Стромы, круты. Атрубісты берах. Крупіца Мін. АТРУБЭ толькі мн. Вотруб'е. Атрубэ, як пітлююць муку, а як сеюць, то — высеўкі. Міратычы Карэл. АТРУПЕЦЬ зак. Акамянець, адубець. Атрупела я ўся ад страху. Ванелевічы Кап.; параўн. ліг. nurŭpti 'пакрыцца крупкамі'. АТРУСКІ толькі мн. Нацярушаныя каласы, салома. Як возяць жыта, то натрасаюцца са снапоў у таку атрускі. С атрусак хлеп спяклі. Груздава Паст. АТРУТА, ВТРУТА ж. Тое ж, што і атрава. Купіла атруты на мух. Талейкі Швянч. Стэ [гэта] втрута, ны втравэсь. Радастаў Драг. АТРУЦІЦЦА, АТРУЦЦА зак. Атруціцца. Можна атруціцца грыбамі. Каўняны Гродз. Блёкатам атруліся дзеці. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. otruć się 'тж'. АТРУЦЬ зак. Атруціць. Трэба атруць мух. Быстрыца Астр.; параўн. польск. otruć 'тж'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 513 ▶