Старонка 124
◀ / 513 ▶
Дзятл. Атосы жалезныя, бяруцца за колы, за вось. Кіралі Шчуч. Атосы з вітак пакручаны. Грыкені Вільн. Ат калёс атосы, атосы с прэнту, прэнцік не толсты. Чычалі Швянч. Атоса у калёсы паўстроена. Малькуны Ігн. Атосы рэменыя. Скрудалена Даўг., Ёдлавічы Брасл. Ат каляса лошадзі нацянуты атосы, не пазвалялі цялегі ва ўсе стораны віхляцца. Навікі Лудз. Атосы жалезныя. Істра Лудз. У возе гатосы дзве. Старыя Смільгіні Воран. Атаса парвалася. Крэва Смарг. Отёсы коло голобэль. Отёса прутка. Сіманавічы Драг.; параўн. літ. atãsaja 'тж' (ЛТ, 165). АТОСІНА, АТАСІНА ж. Тое ж, што і атоса. Заваліласъ атосіна. Валынцы В.-Дзв. Як адна, то атасіна, як дзве — атасы. Рудня Астравітая Чэрв. АТОЎКАЦЬ незак. Тое ж, што і аптаўкаць. Параць авёс, атоўкаюць і меляць. Альхоўка Навагр. АТОЧЫНЫ, ОТОЧЫНЫ толькі мн. Нутраное сала. Каля кішок многа аточын абабрала. Альхоўцы Лях. Оточыны пырыпыкла. Сіманавічы Драг. АТПАДАЦЬ незак. Адпадаць, знікаць. Яны [мурашкі] скрыдла маюць, а потым атпадаюць ім скрыдла. Жылі Іўеў. Аддзяляцца, падаць. Церлі лён, кастра атпадала. Грыкені Вільн. АТПАДЫ толькі мн. Адходы. Атпады ад мёду. Старыя Трокі Трак. АТПАЛКАВАЦЬ зак. Даць палкай. Я п ім атпалкавала. Вецярэвічы Пух. АТПАРЫЦЬ зак. Упарыць, зварыць. Буракі атпару з луской. Старыя Трокі Трак. АТПАСАВАЦЬ, АТПАСВАЦЬ, ОТПАСУВАТЫ незак. Адпасваць, пасвіць па чарзе. Буду атпасаваць вам каровы. Вецярэвічы Пух. Атпасавала тавар. Малыя Аўцюкі Калінк. Хто ў вас козы атпасвае? Ялова Пруж. Мы атпасваям калейку. Крэва Смарг. Попасы за мынэ корову, то я в ныділю тобі отпасу. Сіманавічы Драг. АТПАСКА ж. Адпасванне. Поўрубля дае за атпаску. Лоск Валож. АТПАСЦІ зак. Адпасці. ∇Прыдзіць Пятрок — атпадзець лісток, прыдзіць Ілля — атпадзець два, прыдзіць спас — і ўсяму час. Груздава Паст. АТПАСЦІЦЬ зак. Адпасвіць. Атпасі маю кароўку. Не магу пасціць. Малькуны Ігн. АТПАХАВАЦЬ незак. Акучваць. Нада атпахаваць картошку. Пасіене Лудз. АТПЕРЫЦЬ зак. Выперыць пранікам. Пранікам палатно як атперыш. Крэва Смарг.; параўн. літ. perti 'тж'. АТПЕЧ зак. ◊ Атпеч пірагі — адпомсціць. «Вот калі я табе пірагі атпяку за тое, што ты мяне заўчасне абзывала»,—
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 513 ▶