Старонка 122
/ 513
АТЛАТАШЫЦЬ зак. экспр. Моцна адлупцаваць. Узяў рэмінь і атлаташыў па спіне. Лісна В.-Дзв. АТЛЕГА, АТЛІГА гл. АДЛЕГА АТЛЕЎ м. Казырок пры франтоне. Атлей каля шчыта хаты. Ахрэмаўцы Брасл. АТЛЕЎНІК м. Гліняны гаршчок. Атлеўнік — з гліны гаршчок, сложыш ладдзе [аладкі] ў атлеўнік і не такія каляныя. Навікі Лудз. АТЛІЎ м. Звіслы край страхі. Рудня Астравітая Чэрв. АТЛІЦЕЦЬ зак. Адбегчы. Іна атліцела ат акна метраў сто, але ўсё роўна забілі. Індра Красл. АТЛОЖНЫ прым. Пакаты, спадзісты. Берах атложны. Глівін Барыс. АТЛОІ мн. Ускраіны возера, зарослыя дзірваном. Каля возіра атлоі, у атлоях станіш і трасецца. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. atlajŭs 'затока ракі'. АТЛУМЛЕНЯ н. Адурэнне, ачмурэнне. У яго атлумлёня такое было — ня мох пералічыць грошы. Ёдлавічы Брасл. АТЛУПІЦЬ гл. АДЛУПІЦЬ АТМАЛІ прысл. Тое ж, што і а д м а л а с ц і. Атмалі з маткай не жыла, служыла ў пана і ат пана замуш пашла. Валынцы В.-Дзв. АТМЕЛ м. Водмель, мель. Атмел у рацэ, і вада там не замярзае. Дзе атмел, там луг косяць. Беразіно Докш. Атмел бальшы ў возіры. Янова Рас. Тут атмел вялікі, плацця мыюць, бабы палошчацца. Вецярэвічы Пух. АТМЕСЦІ зак. Адмесці. Атмятуць памялом у печы і на подзі саджалі лапуны. Саланое Віл. АТМЕТАЦЬ незак. Адмятаць. Вуголле трэба атметаць. Саланое Віл. АТМЕЦІЦЬ зак. Адмераць. ∇Сем рас атмець, адзін рас адрэш. Ахрэмаўцы Брасл. АТНІМКА ж. Тое ж, што і а д ы м а л к а. Атнімка — катлы атнімаць. Валынцы В.-Дзв. Атнімкай чыгуны бяруць. Мішневічы Шум. Выцягвалі атнімкамі гаршкі с печы. Індра Красл. Атнімкай гаршок с печкі бралі. Навікі Лудз. АТНЯЦЦА зак. Паралізаваць. Дубаніха памёрла, атняліся ногі, у рызінавых ботах хадзіла. Валынцы В.-Дзв. АТНЯЦЬ зак. 1. Адабраць. Узялі і атнялі грошы. Кемялішкі Астр. 2. Адхіліць, адпіхнуць. Учапійся за шыю, ніяк ні атняць ад сябе. Кураполле Паст. 3. безас. Паралізаваць. Атняло правы бок. Міратычы Карэл.; параўн. руск. отнять 'тж'. АТОВА прысл. Гатова. Усё атова. Старыя Смільгіні Воран. АТОВЫ прым. Гатовы. Можа атовыя буракі? Старыя Смільгіні Воран. АТОДАР гл. АТАДУР
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 513