АТКАЗАЦЬ зак. Завяшчаць. Мама нам атказала па дзесяць рублей золата. Ахрэмаўцы Брасл.
АТКАЛАТАЦЬ зак. Прывесці ў прытомнасць, адкачаць. Аднаго аткалаталі, быў напіўся, ён быў сіні-сіні. Кіралі Шчуч.
АТКАЛЫХАЦЬ зак. Адкачаць (пра тапельца). Выцягнулі з вады [хлопчыка], чуць аткалыхалі. Жодзішкі Смарг.
АТКАРКНУЦЦА зак. Адаткнуцца, адкрыцца. Бочка аміяку аткаркнулася і патруцілася рыба. Ракаўскія Швянч.
АТКІНУЦЬ зак. безас. 1. Зноў захварэць пасля часовай папраўкі. Адзявайся добро, а то зноў аткіня. Стральцы Гродз. 2. Зняць, адвязаць. Я толькі чорны фартух аткіну. Кіралі Шчуч.
АТКІПАЦЦА незак. Загусаць, ссядацца. Аткіпаяцца юшка, уместа збяжыцца: вада сабе, а юшка сабе. Кіралі Шчуч.
АТКЛАТ м. Адтэрміноўка. ▽Атклат не ідзе ў лат. Сакаўшчына Валож. Атклат ня йдзець у лат, гэта трэба зрабіць сягоння. Ахрэмаўцы Брасл., Кураполле Паст., Ністанішкі Смарг.
АТКЛІКАЦЬ зак. Адклікаць. Атклікала мяне ад работы. Міратычы Карэл.
АТКЛІЧКІ толькі мн. Тое ж, што і а д г а л о с к і. Пагойкай у лесі, кап не заблудзілась, атклічкі назат ідуць. Валынцы В.-Дзв.
АТКЛЯСТАЦЬ зак. экспр. Адхвастаць, набіць. Па мордзе атклешчуць так, будзіш помніць. Ахрэмаўцы Брасл.
АТКОВАНЫ дзеепрым. Выкаваны. У сахе лемяшніца дзеравянная, а на канцэ два лемеха аткованыя. Істра Лудз.
АТКОПЫВАЦЬ незак. Адкопваць. Відзмядзі сталі людзей аткопываць. Саланое Віл.
АТКРАПАЦЬ, АТКРЫПАЦЬ зак. Разблытаць. Ты закрапала кашолку провалкай, што німожна аткрапаць. Валынцы В.-Дзв. Ідзі цялушку аткрыпай, так закрыпалася. Кураполле Паст.; параўн. літ. atkraipýti 'развязаць, разблытаць'.
АТКРАХАЦЦА зак. Адкашляцца. Аткрахаўся і плюнуў. Граўжышкі Ашм.
АТКРОІЦЬ зак. Адрэзаць. Пойдзя касіць, ты аткрой сала яму. Крупіца Мін. Аткрой хлеба. Магуны Паст., Быстрыца Астр., Масілавічы Сл.
АТКРУНУЦІ зак. Адкруціць. Як ні граціме радзіво, то карка аткруну табе. Вялікі Краснік Пруж.
АТКРЫПАЦЬ гл. АТКРАПАЦЬ
АТКРЫЦЯ н. Адкрыццё. Аткрыця было магазіну. Ахрэмаўцы Брасл.
АТКУЛЬ, АТКУЛЛЯ прысл. Адкуль. І аткуль у яе бярэцца? Аткуль яна прышла? Саланое Віл. Аткуль ты ідзеш? Чычалі Швянч. Аткулля ты прыехала? Ухвала Круп.
АТЛАСАВЫ прым. Атласны. Некалі купляла блюску атласавую. Магуны Паст.
92 👁