Старонка 120
◀ / 513 ▶
АТАСА гл. АТОСА АТАСІНА гл. АТОСІНА АТВАДЗЯНЕЦЬ гл. АДВАДЗЯНЕЦЬ АТВАЖЫЦЦА гл. АДВАЖЫЦЦА АТВАЙТАВАЦЬ зак. Тое ж, што і адвайцяць. Вот атвайтавала я яго, будзя ведаць. Граўжышкі Ашм. АТВАЛІВАЦЦА незак. Ападаць. Лісту не пара, а ён атваліваіцца. Ахрэмаўцы Брасл. АТВАЛІСТЫ прым. Адкінуты. Ручкі ў цялеге атвалістыя і карочэ, чым у тарантасе. Пасіене Лудз. АТВАРОЖЫЦЬ зак. Адтапіць. Сырапеню атварожыць нада. Мішневічы Шум. АТВАШАВАЦЬ зак. Зрабіць цяжкую работу. Вот атвашаваў дык атвашаваў — перанёс усю бульбу ў яму. Кураполле Паст.; гл. вашаваць. АТВЕС м. цясл. Адвес. Як доскі рэзалі ўручную, то адбівалі паласу атвесам. Вецярэвічы Пух. АТВЕТКІ толькі мн. Тое ж, што і адведзіны. Завязуць у атветкі парасёнка, кап бацька не знаў. Валынцы В.-Дзв. Гэтыя атветкі як будзям гуляць, я поўганяю іх с хаты. Вецярэвічы Пух. АТВЕЧАРКУ прысл. Адвячоркам. Нада атвечарку печ вытапіць, а то заўтра не захочыцца рана тапіць. Лісна В.-Дзв. АТВЁРТЫ дзеепрым. Адкрыты. Граніца будзе атвёрта. Быстрыца Астр.; параўн. польск. otwarty 'адчынены', літ. atvértas 'тж'. АТВІТАВАЦЦА незак. Развітвацца. Я атвіталася з імі. Саланое Віл. АТВІЧАЦЬ незак. Адказваць. Ні ён, а яна атвічаіць. Саланое Віл.; параўн. руск. отвечать 'тж'. АТВОЙ м. Вір. Як глыбака, то атвой. Дзеці, не лесця ў атвой — патопіціся. Рыбчына Віл. Атвой, дзе топяцца. Ністанішкі Смарг. Дзе стаіць вада — атваі кажуць. Атваі — ямы ў рацэ глыбокія. Жодзішкі Смарг. Не плыві! Там атвой — утоніш. Галубы Маст.; параўн. літ. atvajùs 'тж'. АТВОНА прысл. Някрута. Мама, як прасці — крута ці атвона? Мішневічы Шум. АТВЯРНУЦЬ зак. безас. перан. Разлюбіць. Атвярнула яго ад той дзеўкі, а чаго — паветра яго ведае. Ухвала Круп. АТЖАРЫЦЬ гл. АДЖАРЫЦЬ АТЗЫЎКІ толькі мн. Тое ж, што і адгалоскі. У лесе атзыўкі чуюцца. Мярэцкія Глыб. АТКАВЕЗІЦЬ зак. У выразе: Аткавезіць лупы — адвесіць губы. Засецце Дзятл.; параўн. літ. kevẽša 'разявака'. АТКАВЕЧЫЦЦА зак. Адстаць, аддзяліцца. Зуп аткавечыцца ад дзясна з аднаго боку, а з другога дзяржыцца. Міратычы Карэл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶